Аўто44

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы

У камплект з аўто уваходзіць фіктыўная фірма.

Праз шалёныя стаўкі ўтылізацыйнага збору на аўто з магутнымі рухавікамі расіяне шукаюць шляхі, як ездзіць на аўто з беларускай рэгістрацыяй. Раней мы ўжо пісалі пра тое, што некаторыя гатовыя рабіць для гэтага беларускі ДНЖ.

Але ёсць дзялкі, якія прыдумалі яшчэ адну схему, дзе расіянін, каб сэканоміць грошы, павінен стаць беларускім бізнэсменам.

У рэкламе сваіх паслуг у сацсетках адна такая расійская кампанія, якая займаецца прыгонам аўто на замову, кажа, што беларускі ўлік дае магчымасць сэканоміць каля 50% на куплі машыны. Пры гэтым яны дадаюць, што гэта нібыта абсалютна законна.

«На твой расійскі пашпарт можна адкрыць юрасобу ў Беларусі і паставіць аўтамабіль на ўлік на гэтую юрасобу», — тлумачыць мужчына на відэа і дадае, што ў адрозненне ад падобных схем з Казахстанам і Кыргызстанам ты такім чынам з'яўляешся ўласнікам аўто.

З яго слоў, каб пасля паехаць на гэтым аўто ў Расію, дастаткова толькі зрабіць страхоўку.

«Але ёсць нюанс: раз на год вы павінны выязджаць на гэтым аўто з Расіі. Але мяжы паміж краінамі няма, тады як зразумець, калі ты на ім уехаў у Расію», — адзначае мужчына.

Наколькі адрозніваюцца цэны

Кампанія праводзіць разлікі, колькі машына будзе каштаваць на расійскім, а колькі на беларускім уліку.

Скрыншот: тэлеграм-канал кампаніі, якая прапануе імпарт аўто ў Расію праз схематоз з адкрыццём фірмы ў Беларусі

Так, напрыклад, BMW M3 2024 года выпуску з трохлітровым маторам на 520 к. с. з пастаноўкай на ўлік у Расіі абыдзецца прыкладна ў $140 тысяч, а калі на беларускім, то ўсяго ў $86 тысяч.

Некаторыя аўто прапануюць выключна з разлікам праз беларускую схему, бо праз вялікі аб'ём рухавіка толькі ўтыльзбор у Расіі складае $64 тысячы па цяперашнім курсе. 

Скрыншот: тэлеграм-канал кампаніі, якая прапануе імпарт аўто ў Расію праз схематоз з адкрыццём фірмы ў Беларусі

Амерыканскія Dodge з 6.4 пад капотам на беларускім уліку прапануюць за $41‑52 тысячы. А ў Расіі толькі ўтыльзбор на іх больш за $60 тысяч.

Як працуе схема?

Каб даведацца падрабязней пра схему, мы звязаліся з дзялкамі пад выглядам зацікаўленай асобы.

Фота: скрыншот перапіскі

Высветлілася, што кампанія робіць усё пад ключ, таму, апроч дапамогі з адкрыццём юрыдычнай асобы на расійскі пашпарт, яны займаюцца мытнай ачысткай у Беларусі.

Пры гэтым сэканоміць прапануюць не толькі на ўтыльзборы, але і на мыце. Машыны ў Беларусі афармляюць на льготніка, каб заплаціць толькі 50% ад мыта.

Далей льготнік прадае машыну новай юрасобе, якая належыць грамадзяніну Расіі, пасля чаго аўто з'яжджае ў Расію, дзе будзе ездзіць на беларускіх нумарах.

Пры гэтым усё ж удакладняюць, што раз на год трэба будзе выезджаць з Расіі, а на ўтрыманне юрасобы ў Беларусі нібыта трэба закладаць яшчэ каля $500 на год.

У выніку атрымліваецца: перад тым, як трапіць на расійскія вуліцы, спачатку дзялкі абыходзяць заходнія санкцыі, пасля чаго выкарыстоўваюць ільготу ў Беларусі не па прызначэнні і адкрываюць фіктыўную фірму, якая будзе імітаваць дзейнасць выключна дзеля таго, каб расіянін не плаціў дзясяткі тысяч даляраў утыльзбору.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Як доўга будзе працаваць падобная схема — пытанне рытарычнае. У каментарах пад відэа многія выказваюць меркаванні, што Расія хутка падобны схематоз прыкрые, на што прадстаўнікі кампаніі адказваюць, што прынамсі пакуль тэма рабочая. І што, маўляў, лепей купіць два аўто на беларускіх нумарах, чым адно на расійскіх.

Але схему могуць прыкрыць і з беларускага боку, калі падатковая і іншыя кантралюючыя органы пачнуць высвятляць, чаму ў Беларусі з'яўляецца ўсё больш фірм, асноўная дзейнасць якіх накіравана на тое, каб набыць і паставіць на ўлік чарговы даражэзны аўтамабіль.

Каментары4

  • Шклвский балабол
    21.05.2026
    Вам шашечки или ехать?))))
  • ваван
    21.05.2026
    такое чувство что НН волнуется за пополнение российского бюджета. Вам дело? пусть пацаны зарабатывают..
  • Док
    21.05.2026
    Беларусь пиратская страна. Никто не будет мешать грабить российский бюджет

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў2

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ2

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў2

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць