БЕЛ Ł РУС

У Расіі цалкам забаранілі армянскую мінералку «Джэрмук»

22.05.2026 / 18:40

Nashaniva.com

У Расіі цалкам забаранілі продаж і ўвоз вядомай мінеральнай вады «Джэрмук», якую здабываюць у Арменіі. Такое рашэнне прыняў Расспажыўнагляд, піша «Коммерсант».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: darwin-wine.ru

Раней, з канца красавіка, абмежаванні дзейнічалі толькі для асобных партый вады з канкрэтнымі датамі вытворчасці. Цяпер жа забарона распаўсюджваецца на ўсю прадукцыю без выключэння. Улады Расіі проста забаранілі пастаўкі гэтай вады ў краіну.

Фармальная прычына ў тым, што ў вадзе нібыта выявілі перавышэнне ўтрымання некаторых рэчываў — гідракарбанатаў, хларыдаў і сульфатаў. Ведамства сцвярджае, што гэта, маўляў, можа ўводзіць людзей у зман адносна яе лекавых уласцівасцяў і нават шкодзіць здароўю, калі чалавек разлічвае на такі эфект.

Пра прынятае рашэнне паведамілі ў Еўразійскую эканамічную камісію і адпаведныя органы іншых краін ЕАЭС, а таксама гандлёвым арганізацыям, каб спыніць распаўсюджанне прадукцыі.

Фармальна гэта рашэнне выглядае як абмежаванні па чыста тэхнічных прычынах, аднак даўно вядома, што санітарныя абмежаванні для імпарту з краін, кіраўніцтва ці народ якіх нечым не дагадзілі Крамлю — стандартная практыка расійскіх уладаў. Знаходжанне Расспажыўнаглядам ці іншымі падобнымі структурамі ў прадукцыі той ці іншай краіны чагосьці шкоднага амаль заўсёды дзівосным чынам супадае з агульным пагаршэннем міждзяржаўных адносін.

Раней Рассельгаснагляд заявіў, што з 22 мая ўводзіць абмежаванні на ўвоз кветак з Арменіі.

Чытайце таксама:

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі

Турцыя аб'явіла пра адмену абмежаванняў на прамы гандаль з Арменіяй

«Мы абралі шлях дэмакратызацыі, яны — крыху іншы». У Арменіі адрэагавалі на ноту беларускага МЗС

Пашынян паскардзіўся кіраўніцтву ЕС на гібрыдныя пагрозы

Пуцін заявіў, што вайна ва Украіне «блізкая да завяршэння», і хоча, каб перамоўнікам быў Шродэр

Каментары да артыкула