БЕЛ Ł РУС

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

22.05.2026 / 22:24

Nashaniva.com

У Беларусі плануюць увесці новы фармат гандлю ў вёсках — фургоны самаабслугоўвання. Гэта будуць перасоўныя крамы, але без прадавачкі: людзі змогуць самі выбіраць тавары і разлічвацца за іх, піша Blizko.by.

Фота ілюстрацыйнае

Ідэю абмяркоўвалі ў Белкаапсаюзе. Такі падыход хочуць укараніць, бо, маўляў, усё больш пакупнікоў аддаюць перавагу менавіта самастойным куплям.

У Белкаапсаюзе адзначаюць, што ўжо цяпер у краіне працуе больш за 200 аўтамабіляў-крам, якія абслугоўваюць больш за 12,6 тысячы населеных пунктаў. Яны добра сябе зарэкамендавалі і дапамагаюць жыхарам аддаленых вёсак атрымліваць неабходныя тавары.

Цяпер жа плануецца пайсці яшчэ далей:

Чакаецца, што новы фармат можа пачаць укараняцца ўжо ў наступным годзе, калі праект пацвердзіць сваю эфектыўнасць.

Чытайце таксама:

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць

«Дабраном» запусціў сваю сетку аўталавак

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»

Аўталаўкі ў вёсках могуць змяніць свой выгляд — вось як ФОТЫ

«Юрка. Яйкі, хлеб, малако, каўбаса — 37 руб». Чаму ў беларускіх вёсках квітнее гандаль «на вэксаль»?

Каментары да артыкула