Грамадства33

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць

Здаецца, «Еўрагандаль» знайшоў спосаб адкрываць крамы ў вёсках літаральна за лічаныя дні. Рэалізуецца гэта з дапамогай модульнага павільёна, які вырабляюць на заводзе, прывозяць на месца і збіраюць як канструктар. На прэзентацыі журналістам паказалі пілотны варыянт такой крамы, піша Onliner.by.

Павільён вырабляюць у Мінскім рэгіёне, а сам яго выраб займае каля месяца. На месцы яго збіраюць з модуляў — мантаж доўжыцца прыкладна суткі, яшчэ некалькі дзён сыходзіць на падключэнне электрычнасці і камунікацый.

Фундамент не патрабуецца — канструкцыю можна паставіць на асфальт, пясчаную пляцоўку або грунт. Пры неабходнасці павільён можна дэмантаваць і перавезці ў іншае месца.

Агульная плошча павільёна — 50,9 квадратнага метра. З іх 36,2 «квадрата» займае гандлёвая зала, астатняе — падсобныя памяшканні.

Новы фармат, па сутнасці, павінен замяніць аўталаўку там, дзе попыт стаў пастаянным. Пры неабходнасці павільён можна дэмантаваць і перавезці ў іншае месца.

Таксама падчас прэзентацыі паказалі аўталаўку.

Па словах прадстаўнікоў сеткі, у вёсках часта просяць цукар і дрожджы, заказваюць ліверную каўбасу для катоў. А жанчыны, якія пераехалі за горад «на лецішча», аб'ядноўваюцца і робяць калектыўныя заказы — напрыклад, на морапрадукты.

Па стане на канец 2025 года «Еўрагандаль» кіраваў 1153 крамамі па ўсёй краіне, а ў сельскай мясцовасці працуюць 222 крамы і 52 аўталаўкі.

Каментары3

  • Ян
    25.02.2026
    Ідэя добрая!
  • Пейдарук
    25.02.2026
    Ты паглядзі, жабку яны прыдумалі
  • Аматар жабак
    25.02.2026
    Пейдарук , трэба ім пра żabka nano расказаць

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць