Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі
Выконваць абавязкі дырэктара Нацыянальнай разведкі ЗША пасля адстаўкі Тулсі Габард мае стаць 55‑гадовы Аарон Лукас. Ён павінен афіцыйна заняць пасаду з 30 чэрвеня.
Аарон Лукас
Пра Аарона Лукаса вядома няшмат, але ён прафесійны разведчык з вялікім стажам. Больш за 20 гадоў гэты чалавек працаваў у сферы разведкі, у тым ліку ў ЦРУ, дзе займаўся сакрэтнымі аперацыямі ў розных рэгіёнах свету. Значная частка яго дзейнасці так і застаецца засакрэчанай.
Апошнім часам ён быў першым намеснікам былой дырэктаркі Нацыянальнай разведкі Тулсі Габард, але не лічыцца яе блізкім чалавекам ці пратэжэ. Яго хутчэй характарызуюць як кар’ернага спецыяліста, які добра ведае, як уладкаваная сістэма разведкі знутры.
Акрамя працы ў спецслужбах, Лукас меў досвед і ў дзяржаўным кіраванні: у 2020—2021 гадах, падчас першай адміністрацыі Дональда Трампа, ён працаваў у Радзе нацыянальнай бяспекі і займаўся пытаннямі Еўропы і Расіі.
У цэлым новы кіраўнік амерыканскай разведкі выглядае дасведчаным і прафесійнам спецыялістам, але пакуль незразумела, наколькі яго прызначэнне паўплывае на палітыку ЗША ў сферы бяспекі.
Чытайце таксама:
Трамп звольніў кіраўніцу разведкі
Рубіа: ЗША прыпынілі трохбаковыя перамовы з Украінай і Расіяй аб завяршэнні вайны
У Кангрэсе ЗША ставяць пад сумнеў новае фінансаванне Украіны і чакаюць дзеянняў ад Еўропы