БЕЛ Ł РУС

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х

23.05.2026 / 17:49

Nashaniva.com

Установа Bar.90s працуе з 2022 года і знаходзіцца ў цэнтры горада — на першым паверсе бізнэс-цэнтра Royal Plaza на праспекце Пераможцаў. Пра яе продаж з’явілася аб’ява на платформе Realt.by.

Бар прадаюць разам з кампаніяй, і за яго просяць ад 68 тысяч рублёў (прыкладна $24,9 тысячы). У аб’яве адзначаецца, што гэта гатовы прыбытковы бізнэс, які прадаецца непасрэдна ўладальнікам. Памяшканне арандуецца па прыватнай дамове да 2028 года з магчымасцю падаўжэння.

У штаце ўжо ёсць супрацоўнікі: два бармэны, афіцыянт, ахоўнік, SMM-спецыяліст, дырэктар, два прыбіральшчыкі і бухгалтар, які працуе дыстанцыйна.

Акрамя таго, новы ўладальнік атрымае развітыя сацыяльныя сеткі бара.

Чытайце таксама:

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва

Пад арышт трапіла маёмасць Мінскага падшыпнікавага завода

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве за 90 рублёў набыла расіянка

У Магілёве на аўкцыён выставілі бамбасховішча

Каментары да артыкула