Грамадства

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве за 90 рублёў набыла расіянка

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве, які доўгі час стаяў закінутым, нарэшце знайшоў новага ўладальніка. Яго прадалі на аўкцыёне за сімвалічную суму — 90 рублёў. Пакупніцай стала расіянка Таццяна, якая цяпер жыве ў Мінску, піша Sputnik.

Фота: Дзмітрый Маркаў / Sputnik

Расіянка прызналася, што мець уласны палац было яе дзіцячай марай, і цяпер яна хоча не проста валодаць гэтым будынкам, а аднавіць яго і зрабіць даступным для людзей.

Гэты палац мае доўгую і не да канца вывучаную гісторыю. Лічыцца, што каменны будынак узвялі прыкладна ў 1751 годзе прадстаўнікі роду Радзівілаў, магчыма, з удзелам італьянскага архітэктара. Але існуюць і іншыя версіі, паводле якіх яшчэ ў XV стагоддзі на гэтым месцы ўжо стаяў палац або ўмацаванне, звязанае з іншымі шляхецкімі родамі. У розныя часы будынак перабудоўваўся, змяняў уладальнікаў і перажываў разбурэнні. Напрыклад, падчас войнаў ён моцна пацярпеў, а пасля паўстання 1830—1831 гадоў быў канфіскаваны ва ўладальнікаў.

Палац у Дзятлаве на гравюры Напалеона Орды

З цягам часу палац страціў сваё першапачатковае значэнне і выкарыстоўваўся для розных патрэб: там размяшчаліся школа, бальніца, вайсковы шпіталь, прытулак, а пазней — гарадская стаматалогія, якая працавала там да 2010 года. Пасля гэтага будынак апусцеў і пачаў паступова разбурацца.

Фота: Дзмітрый Маркаў / Sputnik

Палац неаднаразова спрабавалі прадаць, пачынаючы з 2015 года, але доўгі час не знаходзілася пакупнікоў. Адзін з папярэдніх уладальнікаў — таксама, дарэчы, расіянін, — у 2022 годзе набыў яго за невялікія грошы, але не выканаў абавязанняў рэстаўрацыі, і будынак вярнулі дзяржаве. У выніку яго зноў выставілі на таргі, дзе расіянка Таццяна была адзінай удзельніцай.

Новая ўладальніца палаца дае інтэрв'ю. Фота: Дзмітрый Маркаў / Sputnik

Разам з купляй палаца яна ўзяла на сябе шэраг абавязкаў перад дзяржавай: неабходна захаваць помнік і на працягу пяці гадоў увесці яго ў эксплуатацыю. Пры гэтым аднаўленне патрабуе значных сродкаў і ўдзелу спецыялістаў, бо гаворка ідзе пра гістарыка-культурную каштоўнасць.

Першапачаткова новая ўладальніца плануе адрамантаваць частку будынка — уваход, калідор і адну з залаў — каб адкрыць іх для наведвальнікаў. Экскурсіі будуць праводзіцца сумесна з мясцовым музеем. Паралельна будуць весціся рэстаўрацыйныя работы.

Фота: Дзмітрый Маркаў / Sputnik

Пасля Таццяна разглядае розныя варыянты выкарыстання палаца: стварэнне кавярні, невялікага гатэля, выставачных залаў, арганізацыю экскурсій і інтэрактыўных мерапрыемстваў. Ёсць ідэі выкарыстаць сутарэнні пад дэгустацыйныя прасторы або кухню, а таксама ўпарадкаваць тэрыторыю вакол — пасадзіць сад, паставіць альтанкі і праводзіць там мерапрыемствы, напрыклад вясельныя цырымоніі.

Старадаўні камін і плітачная падлога — адзінае, што засталося ўнутры палаца ад арыгінальнага ўнутранага аздаблення. Фота: Дзмітрый Маркаў / Sputnik

Яна таксама не выключае, што ў будучыні зможа жыць у частцы палаца. Увогуле, па яе словах, яна ўспрымае гэты праект як асабістую місію — вярнуць да жыцця гістарычны аб’ект і зрабіць яго карысным і цікавым для людзей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ2

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

МЗС пракаментавала агнястрэльнае раненне беларускага грамадзяніна ў Польшчы5

На Гродзеншчыне ў аварыі загінулі жанчына і гадавалае дзіця2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць