БЕЛ Ł РУС

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам

23.05.2026 / 19:38

Nashaniva.com

У інтэрв’ю выданню Axios прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што магчымыя два сцэнары: альбо будзе дасягнута «добрая здзелка» з Тэгеранам, альбо ЗША нанясуць па Іране «ўдар мацнейшы, чым калі-небудзь раней». 

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Верагоднасць заключэння дамовы паміж ЗША і Іранам або аднаўлення ваенных дзеянняў складае, як лічыць Дональд Трамп, прыкладна 50 на 50.

Рашэнне адносна далейшых дзеянняў — у тым ліку магчымасці аднаўлення ваеннага супрацьстаяння — можа быць прынята ўжо 24 мая.

Трамп таксама паведаміў, што 23 мая ён павінен правесці сустрэчу са сваімі перагаворшчыкамі, каб абмеркаваць апошнюю мірную прапанову з боку Ірана. У перамовах, паводле яго слоў, павінны ўдзельнічаць яго спецпасланнік Стыў Уіткаф і зяць Джарэд Кушнер, а таксама можа далучыцца віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс.

Чытайце таксама:

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі

Маджтаба Хаменеі забараніў вывозіць з Ірана ўзбагачаны ўран

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе

Каментары да артыкула