Хлопца з Мінска асудзілі за непавагу да Вечнага агню
У Мінску суд вынес рашэнне па справе 20‑гадовага жыхара сталіцы, які быў абвінавачаны ў хуліганстве пасля інцыдэнту каля Вечнага агню на плошчы Перамогі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Фота ілюстрацыйнае
Як паведамляецца, пасля працы хлопец, які працуе прадаўцом, купіў алкаголь і ежу, пасля чаго ноччу шпацыраваў па горадзе. Раніцай ён апынуўся на плошчы Перамогі, дзе кінуў упакоўку ад крабавых палачак ў Вечны агонь, а затым, закурыўшы, страсаў туды ж попел.
Неўзабаве хлопца затрымалі і завялі супраць яго крымінальную справу. У судзе ён прызнаў віну і раскаяўся, патлумачыўшы свае дзеянні тым, што хацеў паглядзець, як будзе гарэць упакоўка.
Суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве — дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і праяўляюць відавочную непавагу да грамадства. У выніку яму прызначылі штраф у памеры 50 базавых велічынь (2 250 рублёў).
Чытайце таксама:
У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?
У Мінску навучэнец каледжа страляў з пнеўматыкі па вокнах
У Мастах п'яныя мужыкі стралялі з кватэры з пнеўматыкі. І трапілі ў суседскі «Опель»