Здарэнні33

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?

29‑гадовая жыхарка Віцебска моцна збіла свайго 37‑гадовага сужыцеля. Наступствы пабояў аказаліся незваротнымі.

Фота: «МагілеўАнлайн»

Пара пражыла разам два гады, і амаль увесь гэты час суправаджаўся скандаламі і бойкамі, піша «МагілеўАнлайн». Жанчына рэгулярна падымала руку на мужчыну, у 2025 годзе яе нават штрафавалі за хуліганства. Сам пацярпелы ў міліцыю ніколі не звяртаўся.

Здарэнне адбылося ў ліпені мінулага года падчас чарговага застолля з сябрамі. Пасля сваркі мужчына пайшоў спаць у суседні пакой, спадзеючыся скончыць канфлікт. Аднак сужыцелька пайшла за ім і пачала збіваць: яна нанесла яму як мінімум шэсць удараў рукамі і нагамі па галаве і целе.

Мужчына атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Пасля гэтага ў яго развілося цяжкае псіхічнае расстройства, з-за якога медыкі прызначылі яму першую групу інваліднасці.

За наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў суд прысудзіў ёй 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званую «хімію»).

Каментары3

  • Вадзім
    21.05.2026
    "Ня ўсе мужчыны, але заўсёды мужчыны" - казалі феміністкі.

    А калі феміністкам паказваеш такі артыкул - уключаюць так "нелюбімае" імі абвінавачванне ахвяры - "мужык сам нешта зрабіў, што так давёў жанчыну, што тая не вытрымала і ёй _давялося_ яго пабіць"
  • 453543
    21.05.2026
    "Пасля гэтага ў яго развілося цяжкае псіхічнае расстройства"
    Яно не развiлося, тое псіхічнае расстройства, у яго яно ужо было. Бо чым можна растлумачыць, што ён столькi гадоу цярпеу здзекi над сабой з боку сужыцелкi. Сышоу бы ужо дауно, каб усё было у парадку з мазгамi.
    Ну, цi ён быу сада-маза: зрабi мне больна... Перастаралася, напэўна, "любiмая".
  • шукаю жанчыну днём з ліхтаром
    21.05.2026
    Падобны кобел цяпер у трэндзе

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць