БЕЛ Ł РУС

42‑гадовага жыхара Міханавічаў адправілі за краты — верагодна, за Гаюна. Ён працаваў на вытворчасці буравога інструмента

1.06.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Дзмітрыя Жука судзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Анлайн пасля прысуду ён так і не з'явіўся.

Дзмітрый Жук. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Дзмітрыю Жуку 42 гады. Ён жыў у аграгарадку Міханавічы пад Мінскам, гадаваў дзіця і працаваў на вытворчасці буравога інструмента ТАА «Веліс Юніён».

Нядаўна яго судзілі ў Мінскім абласным судзе.

Мужчыну прызналі вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») і, падобна, адправілі адбываць пакаранне ў калонію. Хутчэй за ўсё, пераслед звязаны са справай Гаюна.

Чытайце таксама:

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна

Каментары да артыкула