БЕЛ Ł РУС

Зяленскі падзякаваў Ціханоўскай за падтрымку

24.05.2026 / 12:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на словы салідарнасці, якія лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская апублікавала ў сацыяльнай сетцы X пасля маштабнай расійскай атакі.

Архіўнае фота: Уладзімір Зяленскі і Святлана Ціханоўская ў Вільні, 25 студзеня 2026

У сваім пасце Святлана Ціханоўская асудзіла чарговы акт агрэсіі і нагадала пра ролю мінскага рэжыму:

«Мае думкі — з жыхарамі Кіева і ўсімі ўкраінцамі пасля масіраванай начной атакі. Гэты расійскі тэрор супраць мірнага насельніцтва, які ажыццяўляецца пры спрыянні рэжыму Лукашэнкі, павінен быць самым рашучым чынам асуджаны. Украіна мае патрэбу ў большай падтрымцы. Злачынныя агрэсары павінны быць прыцягнуты да адказнасці».

У адказ на гэты допіс Уладзімір Зяленскі коратка падзякаваў беларускай лідарцы:

«Дзякуй за вашу падтрымку!»

У ноч на 24 мая Расія нанесла камбінаваны ўдар па Украіне, выпусціўшы 90 ракет і 600 дронаў. Самы моцны ўдар прыйшоўся на Кіеў і Кіеўскую вобласць, у выніку чаго пацярпелі больш за 80 чалавек, загінулі мірныя жыхары.

Зяленскі рэзка пракаментаваў маштабны начны ўдар па Украіне. 

Ён падкрэсліў, што гэтыя дзеянні Масквы павінны сустрэць жорсткі адказ міжнароднай супольнасці, і заклікаў свет да актыўнай падтрымкі: «Сёння кожны ў свеце, хто не прамаўчыць, хто будзе дапамагаць Украіне, з'яўляецца абаронцам жыцця», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула