Вайна88

«Рэальна неадэкваты». Зяленскі пракаментаваў маштабны начны ўдар па Украіне

«Пуцін ужо і слова «ўра» не можа нармальна вымавіць — шамкае, — а ўсё яшчэ сваімі ракетамі перамагае жылыя дамы». 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі эмацыйна адрэагаваў на масіраваную камбінаваную атаку Расіі, у выніку якой пацярпелі дзясяткі мірных жыхароў і была разбурана цывільная інфраструктура.

У сваім звароце Уладзімір Зяленскі жорстка раскрытыкаваў расійскае кіраўніцтва. «Пуцін ужо і слова «ўра» не можа нармальна вымавіць — шамкае, — а ўсё яшчэ сваімі ракетамі перамагае жылыя дамы. Тры расійскія ракеты супраць аб'екта водазабеспячэння, спаліў рынак, дзясяткі жылых дамоў пашкодзіў, некалькі звычайных школ. Запусціў свой «Арэшнік» супраць Белай Царквы. Рэальна неадэкваты».

Паводле апошняй інфармацыі ад украінскага лідара, у выніку гэтага ўдару ў розных рэгіёнах краіны пацярпелі не менш за 83 чалавекі, ёсць загінулыя.

Кіраўнік Украіны падкрэсліў, што гэтыя дзеянні Масквы павінны сустрэць жорсткі адказ міжнароднай супольнасці, і заклікаў свет да актыўнай падтрымкі:

«Сёння кожны ў свеце, хто не прамаўчыць, хто будзе дапамагаць Украіне, з'яўляецца абаронцам жыцця».

Зяленскі дадаў, што для яго краіны прынцыпова важна, каб расійскі тэрор «не заставаўся без наступстваў».

Масіраваная атака ў ноч на 24 мая стала найбуйнейшай за апошні час. Украінскія сілы ППА змаглі збіць і нейтралізаваць сродкамі РЭБ 604 цэлі з 690 (55 ракет і 549 дронаў).

Найбольшыя разбурэнні зафіксаваны ў Кіеве, дзе цалкам разбураны пад'езд жылой пяціпавярхоўкі і пашкоджаны іншыя шматпавярховыя дамы. Паветраныя сілы УСУ афіцыйна пацвердзілі, што па горадзе Белая Царква ў Кіеўскай вобласці Расія ўдарыла балістычнай ракетай сярэдняй дальнасці РС-26 «Рубеж» («Арэшнік»).

Каментары8

  • бабруйчанін
    24.05.2026
    Замест таго як " пыжытся"у бок рБеларусь Агээла ці ..п.артнераў з ЭЗ У п.артнераў прасіць патрабаваць ...на пузе танчыць павялічэнне сродкаў паветранай абароны
    Макрон дзе " міражы" Мэрц " таўрусы" ....
    У восені зімку калі ні адбудзецца " цуд выпадак" будзе падобнае ні толькі у Кіеве а і у Львове ііі...ні жадаю сурочыць ...
    Але
  • Z
    24.05.2026
    Надеюсь, Украина ответит на эту атаку
  • Бобр
    24.05.2026
    бабруйчанін, наіўныя Машы прапаноўваць не “злаваць дзеда, не выступаць супраць Лукашэнкі”.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць