БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

24.05.2026 / 13:00

Nashaniva.com

І назвала масіраваную атаку адказам за «тэрарыстычныя ўдары Украіны».

Міністэрства абароны Расіі афіцыйна заявіла, што начны масіраваны ўдар па Украіне быў нанесены з прымяненнем ракетнага комплексу «Арэшнік», а таксама ракет «Іскандэр», «Кінжал» і «Цыркон».

Расійскае ведамства заявіла, што цэллю былі «аб'екты вайсковага кіравання», а сама атака стала адказам на «тэрарыстычныя ўдары Украіны па цывільных аб'ектах на тэрыторыі РФ».

«Цэлі ўдару дасягнуты, усе прызначаныя аб’екты паражоны», — гаворыцца ў паведамленні.

Гэта ўжо трэці выпадак прымянення Расіяй ракетнага комплексу «Арэшнік». Раней РФ ударыла ў лістападзе 2024 года па заводзе «Южмаш», у студзені 2026 года — па Львове.

Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, усяго падчас гэтай начной атакі Расія выкарыстала 90 ракет (у тым ліку 36 балістычных) і 600 беспілотнікаў, а асноўным кірункам быў Кіеў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі жорстка адрэагаваў на абстрэл, назваўшы расійскае кіраўніцтва «неадэкватамі», якія ракетамі «перамагаюць жылыя дамы», пашкодзіўшы школы, рынак і аб'ект водазабеспячэння.

Пакуль вядома пра некалькі загінулых, каля сотні параненых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула