У Брэсце абмяжуюць рух на мосце цераз Мухавец
У Брэсце часова абмяжуюць рух транспарту па мосце праз Мухавец на вуліцы 28 Ліпеня. Прычына — дарожныя работы: на гэтым участку будуць укладваць новае асфальтабетоннае пакрыццё.
Фота: t.me/brestgik
Рамонт ужо пачаўся 25 мая і працягнецца да 29 мая. Завяршыць яго плануюць да 18:00.
На час работ крайнія паласы ў абодвух напрамках будуць закрытыя, таму рух можа быць ускладнены, асабліва ў гадзіны пік. Улады папярэджваюць пра магчымыя заторы і раяць загадзя планаваць маршруты аб’езду, карыстаючыся іншымі мастамі і асноўнымі вуліцамі горада.
У гэты самы час ў Брэсце працягваецца рэканструкцыя яшчэ аднаго моста праз Мухавец — паміж бульварам Шаўчэнкі і Варшаўскай шашой. Там цяпер будуюць новую частку пераправы, пасля чаго старую канструкцыю разбяруць і ўзвядуць другую частку моста.
Гарадскія ўлады папрасілі прабачэння ў кіроўцаў за часовыя нязручнасці.
Чытайце таксама:
Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй