БЕЛ Ł РУС

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве

25.05.2026 / 19:32

Nashaniva.com

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава пракаментавала візіт лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай у сталіцу Украіны, які якраз супаў з масаванымі расійскімі ўдарамі па Кіеву.

Марыя Захарава. Фота: МЗС Расіі

«Відаць, спяшалася паглядзець на арэшнік у квецені. Замест палітычнага турызму ёй бы ў Старабельск з’ездзіць, паглядзець, чым заканчваюцца для краін эксперыменты па змене рэжымаў — ператварэннем у тэрарыстычныя ячэйкі», — заявіла ў сваім звычайным недыпламатычным стылі прадстаўніца дыпламатычнага ведамства.

Святлана Ціханоўская сёння пачала свой працоўны візіт ва Украіну, яе прымаюць на дзяржаўным узроўні. Дэмакратычная лідарка наведала Чарнобыльскую АЭС, сустрэлася з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам, ушанаваўшы разам з ім памяць загінулых герояў, а таксама з'ездзіла на могілкі на магілу загінулай добраахвотніцы Марыі Зайцавай. 

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму

Каментары да артыкула