Вайна1313

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?

У ноч на 24 мая расійскія войскі нанеслі масіраваны ўдар па Украіне, прымяніўшы балістычную ракету «Арэшнік». На гэты раз пад удар гіпергукавой зброі патрапіў горад Белая Царква, размешчаны за 70 кіламетраў на поўдзень ад Кіева.

Гаражы, што гарэлі ў Белай Царкве

Паводле звестак украінскага камандавання ВПС, ракета была запушчана з палігона Капусцін Яр у Астраханскай вобласці.

Расія заявіла, што ўсе цэлі былі знишчаныя. Што ж РФ атакавала ў Белай Царкве?

Украінскія ратавальнікі а 7‑й ранку паведамілі, што ў Белай Царкве гарэлі тры гаражы.

Пракуратура Кіеўскай вобласці напісала, што ў Белацаркоўскім раёне пашкоджаны гаражны кааператыў і будынкі цывільнага прадпрыемства.

Расійскія каналы сцвярджаюць, што ўдар быў нанесены па аэрадроме. Доказаў гэтаму не прыводзіцца, і пацверджанняў пакуль няма. 

Гэта ўжо трэці выпадак прымянення Расіяй ракетнага комплексу «Арэшнік». Раней РФ ударыла ў лістападзе 2024 года па заводзе «Южмаш», у студзені 2026 года — па Львове.

Прынцып дзеяння «Арэшніка», створанага на базе праекта РС-26 «Рубеж», заключаецца ў падзеле галаўной часткі на 6 асобных блокаў, кожны з якіх выпускае яшчэ па 6 суббоепрыпасаў.

У выніку на цэль адначасова абрушваюцца 36 ударных элементаў.

Паколькі ракета выкарыстоўвалася ў неядзерным варыянце, разбурэнні выкліканы велізарнай кінетычнай сілай падзення пустых металічных балванак на хуткасці звыш 12 000 км/г, якую практычна немагчыма перахапіць сучаснымі сістэмамі СПА.

Мінабароны РФ назвала гэтую атаку «ўдарам адплаты». Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі жорстка адрэагаваў на здарэнне, назваўшы расійскае кіраўніцтва неадэкватным за выкарыстанне стратэгічнага ўзбраення супраць школ і аб'ектаў водазабеспячэння, і падкрэсліў, што такія дзеянні Крамля не павінны застацца без наступстваў з боку міжнароднай супольнасці.

Начная атака, у якой акрамя «Арэшніка» былі задзейнічаны яшчэ 89 ракет іншых тыпаў і 600 дронаў, забрала жыцці двух чалавек у Кіеве, больш за 50 жыхароў сталіцы атрымалі раненні.

Каментары13

  • Indrid Cold
    24.05.2026
    Малайцы, патрацілі ракету за пару мілліенаў баксаў, каб нарабіць шкоды на некалькі тысячаў ;)
  • Андрусь
    24.05.2026
    Рэд., прадпрыемства не можы быць "грамадзянскім". Грамадзянскі - гэта звязаны з грамадзянамі - грамадзянская супольнасць, грамадзянская вайна. Антонімам слова "ваенны" ў беларускай мове з'яўляецца слова "цывільны". Не варта "бастыёну беларушчыны" слепа калькаваць канцылярызмы ў расійскай мовы.
  • Крынж
    24.05.2026
    З гэтага "арэшніка" толькі па гаражах ды бяздомных сабаках пуляць.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць