Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват
Фатограф Сяргей Людкевіч, які жыве ў Варшаве, але мае патрэбу ў перадачы важных дакументаў з Кіева, напісаў у Threads просьбу паспрыяць у гэтым да Святланы Ціханоўскай. І атрымаў адказ.
Святлана Ціханоўская. Фота: Beata Zawrzel NurPhoto via Getty Images
«Святлана Георгіеўна, разумею, што ў вас зараз важная місія ў Кіеве і вам дакладна не да гэтага. Але ўсё ж рызыкну спытаць (хто не рызыкуе).
У мяне ў Кіеве (у знаёмага) мой дыплом і атэстат, а адпраўляць іх поштай страшна — беларускі атэстат у выпадку страты ўжо не змагу аднавіць.
Калі раптам нейкім цудам будзе магчымасць перадаць дакументы ў Варшаву — я быў бы вельмі ўдзячны», — напісаў беларус.
Праз пэўны час пад гэтым допісам з'явіўся адказ з афіцыйнай старонкі ў Threads Святланы Ціханоўскай:
«Напісала ў асабоўку».
Каментары пад допісам вагаюцца ў дыяпазоне ад «А што, так можна было?» да «Яна занятая — робіць фота з важнымі людзьмі».
Чытайце таксама:
Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў
На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол
Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС
«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ