БЕЛ Ł РУС

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў

25.05.2026 / 22:10

Nashaniva.com

Паслы еўрапейскіх краін ва Украіне адказалі на пагрозы расійскага МЗС зноў нанесці масаваны ўдар па Кіеве і заклікі да дыпламатаў пакінуць сталіцу.

Пасол Еўрасаюза ва Украіне Катарына Матэрнава ў Кіеве. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Danylo Antoniuk/Anadolu via Getty Images

«Сённяшняя заява МЗС Расіі — шэдэўр крывадушнасці. Рэжым, які гадамі абстрэльваў жылыя дамы, музеі, радзільні, школы і электрастанцыі, нечакана загаварыў на мове «міжнароднага гуманітарнага права» і «Жэнеўскіх канвенцый».

ЕС нікуды не дзенецца. Мы застаемся ў Кіеве. Мы застаемся з Украінай. Пагрозы дыпламатам і міжнародным арганізацыям не з'яўляюцца паказчыкам сілы. Яны ўвасабляюць адчай», — напісала пасол ЕС ва Украіне Катарына Матэрнава.

У пасольствах Францыі і Польшчы таксама заявілі, што працягнуць працаваць у звычайным рэжыме.

Чытайце таксама:

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?

Расія нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па Украіне: 90 ракет і 600 дронаў, па Белай Царкве ўдарылі балістычным «Арэшнікам»

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Каментары да артыкула