БЕЛ Ł РУС

На беларускую мову пераклалі кнігу для падлеткаў нігерыйска-ірландскай пісьменніцы

25.05.2026 / 23:24

Nashaniva.com

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад кнігі нігерыйска-ірландскай тэлевядоўцы, рэпарцёркі і пісьменніцы Зэйнаб Боладэл «Я заплятаю косы» (Braids Take A Day, 2024). На беларускую мову кнігу пераклала Марына Дзергачова, піша Bellit.info.

«Раздзяліць. Заплесці. Паўтарыць.

Таямніцы, як і косы, патрабуюць цярплівасці: яны расплятаюцца паволі, адна за адной…

Нарэшце наступіла лета, якога Абідэмі чакала так доўга: апошняе перад ад’ездам у каледж! Яна гатовая развітацца са школай, вывучыць некалькі новых прычосак і весела пабавіць час з сяброўкай… і, можа, пэўным хлопцам.

Аднак пасля знаёмства з загадкавай жанчынай з Нігерыі Абі пачынае бачыць тое, чаго раней не заўважала. Вось-вось ейнае жыццё раптоўна зменіцца, і ёй давядзецца прыняць некалькі няпростых рашэнняў і вызначыцца наноў, кім жа яна хоча быць…»

Зэйнаб Боладэл

Зэйнаб Боладэл — нігерыйска-ірландская тэлевядоўца, рэпарцёрка, публічная аратарка і стваральніца кантэнту. Яна была першай асобай афрыканскага паходжання, якая працавала ў рэдакцыі дзяржаўнай ірландскай тэлерадыёкампаніі RTÉ.

Чытайце таксама:

Выйшаў зборнік Алеся Разанава ў перакладах на нямецкую і італьянскую мовы

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі

Каментары да артыкула