БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» павышае некаторыя тарыфы

26.05.2026 / 16:44

Nashaniva.com

Новыя расцэнкі, якія набудуць моц з 1 чэрвеня, ужо апублікаваныя на афіцыйным сайце кампаніі.

Здымак ілюстрацыйны

З пачатку лета перадача ўнутраных тэлеграм (за слова) падаражэе да 0,08 рубля (раней — 0,07 рубля). Па прыёме звычайнай тэлеграмы кошт складзе 4,7 рубля.

Падаражэюць і некаторыя дадатковыя сэрвісы. Напрыклад, паведамленне аб уручэнні тэлеграмы будзе каштаваць 1,7 рубля замест 1,5 рубля. Даплата за афармленне тэлеграмы па тэлефоне абыдзецца ў 0,9 рубля. Выдача засведчанай копіі тэлеграмы павялічыцца да 0,20 рубля. Для арганізацый і бізнэсу кошт аднаго слова ў аналагічным паведамленні складзе 0,09 рубля.

Даражэйшай стане і сама працэдура прыёму: за афармленне звычайнай тэлеграмы з прыватнага кліента возьмуць 4,7 рубля, а з прадпрыемства — 3,77 рубля.

Чытайце таксама:

«Белтэлекам» аб'явіў пра адключэнне таксафонаў, але і пасля дэдлайну доўга не падымалася рука. Нарэшце ўсё ж наважыліся

«Белтэлекам» атрымаў новага гендырэктара

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Каментары да артыкула