БЕЛ Ł РУС

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусі

26.05.2026 / 16:57

Nashaniva.com

Спробы перасячэння ўкраінскімі БПЛА беларускай мяжы фіксуюцца практычна штодня, толькі за апошні тыдзень іх было 116. Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч 26 мая ў Маскве на пасяджэнні Камітэта сакратароў рады бяспекі АДКБ, паведамляе БелТА.

Аляксандр Вальфовіч. Фота: vvmvdrb / Telegram

«Штодня нашымі сродкамі СПА фіксуецца рэгулярнае перасячэнне граніцы Беларусі і Украіны баявымі БПЛА і іх падзенне на нашы тэрыторыі. У некаторых выпадках гэта не выпадковыя атакі, а спробы паразіць элементы памежнай інфраструктуры, прыкрываючыся нібыта выпадковымі залётамі. Толькі за апошні тыдзень іх было 116. Дзяжурныя сілы па іх прымяняліся 59 разоў», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Чытайце таксама:

За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік

Каментары да артыкула