Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень
Каментуючы заяву дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча пра нібыта штодзённыя спробы перасячэння ўкраінскімі беспілотнікамі мяжы Беларусі, украінскія памежнікі заявілі, што ягоныя словы — абсурдныя, піша «Украінская праўда».
Андрэй Дземчанка. Фота: «Укрінфарм»
Прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка адзначыў, што гэтыя словы Аляксандра Вальфовіча — чарговая спроба Беларусі абвінаваціць у чымсьці Украіну і перакласці на яе адказнасць.
«Шмат нейкіх абсурдных слоў пра сітуацыю ва Украіне і што штодня яны сродкамі СПА фіксуюць рэгулярнае перасячэнне мяжы з нашай дзяржавы баявымі БПЛА. Толькі за апошні тыдзень «налічылі» 116. У мяне пытанне — гэта ж колькі даводзілася сябе стрымліваць, каб маўчаць пра такія «правакацыі» ўкраінцаў. І да таго ж іх СПА, пэўна, можа фіксаваць толькі ўкраінскія сродкі, бо тое, што залятае ва Украіну з Беларусі, яны чамусьці не фіксуюць».
Чытайце таксама:
Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусі
За апошнія суткі ў Беларусь як мінімум тры разы заляцелі расійскія дроны