БЕЛ Ł РУС

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту

26.05.2026 / 19:50

Nashaniva.com

Старшыня камітэта расійскай Дзярждумы па абароне канкурэнцыі Валерый Гартунг, абмяркоўваючы з думскай трыбуны ўсё большую дзірку ў федэральным бюджэце, не стрымаўся і выкарыстаў нецэнзурную лексіку, піша The Moscow Times.

Валерый Гартунг

«Ну давайце паглядзім, што мы будзем рабіць з дэфіцытам федэральнага бюджэту. У нас за мінулы год больш за 5 трыльёнаў і зараз яшчэ пад 5 трыльёнаў. Сумарна каля 11 трыльёнаў ужо, бля! Што мы з гэтым будзем рабіць? Друкаваць грошы ці што будзем? Як у 92‑м годзе, калі кожны тыдзень на 30% цэны раслі», — абурыўся парламентарый.

Пазней Гартунг адмовіўся ад сваіх слоў, заявіўшы, што «ніякага мату не было наогул», і ў яго лексіконе такіх выразаў няма.

Паводле даных расійскага Мінфіна, за першыя чатыры месяцы 2026 года дэфіцыт федэральнага бюджэту дасягнуў 5,877 трыльёна расійскіх рублёў (каля 81,62 мільярда даляраў) — гэта ў 1,6 раза больш за гадавы план (3,786 трыльёна рублёў — каля 52,58 мільярда даляраў). У Інстытуце Гайдара прагназуюць, што па выніках года дэфіцыт можа ўдвая перавысіць запланаваны ўзровень. 

Нямецкая разведка (BND) раней заяўляла, што фактычны дэфіцыт бюджэту РФ за 2025 год склаў 8,01 трыльёна расійскіх рублёў (111,25 мільярда даляраў) замест афіцыйных 5,65 трыльёна рублёў (каля 78,91 мільярда даляраў), і Масква спрабуе схаваць «балючыя страты з дапамогай прыхарошаных лічбаў». 

Чытайце таксама:

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар

Каментары да артыкула