У Гродзенскім заапарку нарадзілася малое ў пары якаў ВІДЭА
У Гродзенскім заапарку ў пары мясцовых якаў — Дымкі і Жэі — нарадзілася малое.
Скрыншот з відэа
Цяля атрымалася падобным да маці: у яго такая ж чорная і мяккая поўсць, як у Жэі. У заапарку адзначаюць, што гэта не зусім звычайна, бо ў апошнія гады ў гэтай пары нараджаліся малыя з дымчатай, «бацькавай» масцю.
Нованароджаная цялушка ўжо прайшла ўсе неабходныя працэдуры — ёй зрабілі прышчэпкі і чыпаванне. Цяпер засталося выбраць імя — свае варыянты можна прапаноўваць у інстаграме заапарка.
Скрыншот з відэа
Чытайце таксама:
У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна
Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць
У Гродне качка вывела качанят на чацвёртым паверсе аднаго з дамоў. Вышыня аказалася празмернай