БЕЛ Ł РУС

Прэм’ер Літвы: Адстаўка цяпер стала б найлепшым падарункам нашым ворагам

27.05.2026 / 10:26

Nashaniva.com

На заявы апазіцыі пра адсутнасць палітычнай адказнасці з боку міністраў і прэм’ер-міністаркі Інгі Ругінене пасля ўцечкі даных з Цэнтра рэестраў кіраўніца ўрада сцвярджае, што гэтай адказнасці не баіцца.

Інга Ругінене. Фота: Foto Olimpik/NurPhoto via Getty Images

Аднак прэм’ер-міністр падкрэслівае, што цяпер важна не сыходзіць у адстаўку, а вырашаць узніклыя праблемы. Паводле яе слоў, адстаўка зараз стала б «найлепшым падарункам ворагам», піша Delfi.lt.

«Мы не пазбягаем адказнасці. Але сёння вельмі важна падкрэсліць, што ўрад не павінен уцякаць ад праблем, а павінен іх вырашаць. Любая адстаўка ці падобнае рашэнне сталі б найлепшым падарункам нашым ворагам», — заявіла Інга Ругінене ва ўрадзе ў сераду раніцай.

Яна выступіла пасля сустрэчы з міністрам эканомікі і інавацый Эдвінасам Грыкшасам, міністрам унутраных спраў Уладзіславам Кандратовічам і міністрам нацыянальнай абароны Робертасам Каўнасам. На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з уцечкай даных з Цэнтру рэестраў, якая адбылася на мінулым тыдні.

Чытайце таксама:

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы

Каментары да артыкула