Свет44

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы

У Літве распачалі расследаванне пасля маштабнага інцыдэнту з дзяржаўнымі рэестрамі: невядомыя асобы незаконна атрымалі доступ да базы даных і скапіявалі вялікі аб’ём інфармацыі. Паводле інфармацыі літоўскай Генпракуратуры, з сістэмы Цэнтра рэестраў маглі быць скрадзеныя каля 600 тысяч запісаў, піша Delfi.lt.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Verslo žinios

Гаворка ідзе пра даныя, звязаныя ў асноўным з нерухомасцю і юрыдычнымі асобамі — гэта інфармацыя, якая звычайна не знаходзіцца ў адкрытым доступе, а даецца толькі за плату.

Для палітычных мігрантаў з Беларусі гэта можа быць пытаннем бяспекі — іх адрасы і звесткі пра створаныя юрыдычныя асобы ды здзелкі могуць стаць вядомыя больш, чым ім самім хацелася б.

У рэестрах нерухомасці адчувальнай інфармацыяй могуць быць: 

  • сувязь чалавека з канкрэтнай кватэрай, домам або ўчасткам; 
  • адрас аб’екта;
  • доля ўласнасці; 
  • іпатэка або іншыя абцяжарванні; 
  • гісторыя здзелак; 
  • сувязь чалавека з юрыдычнай асобай ці арганізацыяй.

Цэнтр рэестраў сцвярджае, што не былі раскрыты тэлефоны, электронныя адрасы, банкаўскія рахункі, плацяжы за паслугі, дакументы здзелак, судовыя рашэнні, кадастравыя планы і іншыя прыкладзеныя дакументы. Па іх версіі, ідзе гаворка пра інфармацыю з выпіскі рэестра нерухомасці. Але нават такая інфармацыя можа быць адчувальнай, калі трапляе не да аднаго легальнага карыстальніка, а ў масіве — і ўвогуле невядома каму.

Следства ўстанавіла, што да баз даных было больш за 10 незаконных падключэнняў або спроб доступу. Гэтыя атакі здзяйсняліся з-за мяжы, і пры іх выкарыстоўваліся таксама сістэмы, якія адмініструюцца іншымі дзяржаўнымі структурамі.

Расследаванне вядзе крымінальная паліцыя Літвы сумесна з некалькімі ведамствамі, у тым ліку МУС, Міністэрствам юстыцыі і Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі.

Папярэдне ацэненыя страты складаюць не менш за 111 тысяч еўра.

Пасля выяўлення праблемы былі тэрмінова прынятыя меры:

  • заблакавалі акаўнты, праз якія адбываўся доступ;
  • абмежавалі доступ да сістэм;
  • узмацнілі кіберабарону.

Пакуль спецыялісты не даюць асобных рэкамендацый для грамадзян і кампаній, але жыхароў заклікаюць быць асцярожнымі: не адкрываць падазроныя спасылкі і не давяраць паведамленням ці званкам, нават калі ў іх выкарыстоўваюцца асабістыя даныя.

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што сітуацыя вельмі сур’ёзная, бо закранае не толькі тэхнічную бяспеку, але і давер людзей да дзяржавы. Яна таксама лічыць, што кіраўнік Цэнтра рэестраў павінен пакінуць сваю пасаду.

Падрабязнасці справы пакуль не раскрываюцца, каб не нашкодзіць расследаванню.

Па даных Цэнтра рэестраў, людзі, чые даныя маглі быць закрануты, змогуць праверыць гэта праз самаабслугоўванне Registrų centras або ў аддзяленнях абслугоўвання. Асабліва варта сачыць за апавяшчэннямі тым, у каго ў Літве ёсць нерухомасць, зарэгістраваная кампанія, асацыяцыя або НКА.

Каментары4

  • Vajavoda
    23.05.2026
    Ličby pajšli u centr ( na lubianku )
  • нет нужды незаконно
    23.05.2026
    нет нужды незаконно добывать сведения, в свое время Грибаускайте добровольно предоставила Луке финансовую информацию, на основании которой посадили Беляцкого: на запрос белорусской стороны передали полную информацию о литовских банковских счетах Алеся Беляцкого и его коллеги Валентина Стефановича.
  • Ну
    23.05.2026
    Ва ўсім вінаватыя панаехаўшыя беларусы! Жэстачайшэ ўсіх наказаць: прызнаць пагрозай нацбяспецы і выгнаць!

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары4

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»46

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне1

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары4

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць