БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі

27.05.2026 / 18:04

Nashaniva.com

У тэлеграм-канале ўкраінскага праекта «Хачу жыць» з'явілася паведамленне, што 26 мая сакратар Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Дзмітрый Усаў правёў сустрэчу са Святланай Ціханоўскай і яе камандай.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Паведамляецца, што ў межах гэтага візіту прадстаўнікі беларускай дэлегацыі змаглі пагутарыць з ваеннапалоннымі грамадзянамі Беларусі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на баку Расіі. Гутарка адбывалася праз відэасувязь.

Святлана Ціханоўская запытала палонных беларусаў пра іх матывацыю. Яны адказалі, што пайшлі ваяваць дзеля грошай і цяпер шкадуюць пра гэта.

Больш інфармацыі пра гэтую сустрэчу чытайце ў «Нашай Ніве» пазней.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што ўдзел гэтых людзей у вайне супраць Украіны не адлюстроўвае пазіцыю значнай часткі беларускага грамадства.

«Па стане на май 2026 года ўстаноўленыя персанальныя даныя 2871 грамадзяніна Беларусі, які падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны РФ. Як мінімум у дачыненні да 440 з іх вядома пра гібель або знікненне без вестак. Праз чат-бот «Хачу знайсці» атрымана 520 заявак па зніклых без вестак асоб, у якіх пазначаная нацыянальнасць беларус», — расказаў Дзмітрый Усаў.

Фота: t.me/hochu_zhyt

Сярод іншага Святлана Ціханоўская падзякавала Каардынацыйнаму штабу за ягоны ўдзел у вызваленні беларускіх палітвязняў у снежні 2025 года.

Чытайце таксама:

Ціханоўская і Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзілі ва Украіне медалямі 24 чалавек

У Кіеве афіцыйна адкрылі Місію беларускіх дэмакратычных сіл

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»

Што сімвалізуюць падарункі, якія Ціханоўская перадала Зяленскаму і яго жонцы

Каментары да артыкула