Грамадства1616

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Чорныя мінівэны, цяжкі ўседарожнік у цэнтры картэжу, супрацоўнікі аховы побач літаральна на кожным кроку і хуткая дапамога ў суправаджэнні. Узровень бяспекі падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў быў максімальны.

Фота тут і далей: прэс-служба Офіса Святланы Ціханоўскай

Знешне ўсё выглядала стрымана: ніякіх матацыклаў паліцыі, мігалак або дэманстратыўнага перакрыцця вуліц. У гарадскім патоку гэта былі чорныя машыны, якія ехалі на невялікай дыстанцыі адна ад адной.

Але за гэтай знешняй «нябачнасцю» стаяла прадуманая сістэма бяспекі.

Узровень першых асоб

Пра тое, што гэта будзе візіт з вельмі сур’ёзным узроўнем бяспекі, стала зразумела яшчэ па дарозе ў Кіеў.

Адразу па перасячэнні польска-ўкраінскай мяжы ў вагон беларускай дэлегацыі зайшлі двое супрацоўнікаў украінскай дзяржаўнай аховы. Высокія, спакойныя, з рацыямі і зброяй. Яны падчас візіту ўвесь час маніторылі сітуацыю з паветранымі трывогамі, ракетамі і дронамі і першымі атрымлівалі інфармацыю. Таму калі ў Кіеве гучала паветраная трывога, можна было быць упэўненымі — калі ахоўнікі спакойныя, значыць, усё ў парадку.

Ахову забяспечвала Упраўленне дзяржаўнай аховы Украіны — структура, якая адказвае за бяспеку кіраўніцтва краіны і замежных дэлегацый высокага ўзроўню. Менавіта гэтыя супрацоўнікі суправаджаюць прэзідэнтаў, прэм’ераў і міжнародныя місіі падчас паездак па Украіне. 

Пад іх аховай знаходзіўся таксама і гатэль, дзе жыла беларуская дэлегацыя. Цікавы факт: гэтыя ж ахоўнікі гарантавалі бяспеку прынца Гары падчас яго візіту ў Кіеў. 

Ахова, якая ўсміхаецца

Побач са Святланай Ціханоўскай пастаянна знаходзіліся ахоўнікі, і не толькі мужчыны. Так, Святлану ахоўвалі таксама дзяўчаты, што бывае даволі рэдка.

Ахоўніца была пры Святлане Ціханоўскай з самага яе прыбыцця на вакзал у Кіеў.

Святлана Ціханоўская прыбывае ў Кіеў. 

У першы дзень яна была максімальна сабранай, сур'ёзнай і нешматслоўнай. У канцы другога дня візіту ў пэўны момант яна шэптам звярнулася да фатографа: 

«Прынясіце ёй (Святлане — НН) вадзічкі, яна вельмі стамілася». 

Калі фатограф прынёс шклянку з вадой, ахоўніца, стоячы за спінай Святланы, аднымі вуснамі прамовіла «Дзякуй». 

Ахова суправаджала дэлегацыю паўсюль, у тым ліку ўнутры дзяржаўных будынкаў — кантралявала калідоры, маршруты і перамяшчэнні.

Любая залішняя ўвага — гэта рызыка

Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі прызнаецца: узровень арганізацыі і бяспекі быў адзін з самых высокіх, якія ён бачыў.

«Украінскі бок фактычна ўзяў на сябе ўсю лагістыку і бяспеку дэлегацыі. Не на кожным візіце бывае служба пратаколу, якая ўвесь час суправаджае і вырашае ўсе пытанні. Тут яны зрабілі ўсё так, што нам заставалася проста назіраць, як прафесійна людзі робяць сваю працу», — кажа ён.

Пры гэтым пазіцыя самой Ціханоўскай заставалася нязменнай:

«Менш шуму, менш мігалак». 

Якія машыны былі ў картэжы?

Картэж беларускай дэлегацыі складаўся з некалькіх машын, у тым ліку паліцэйскіх машын наперадзе і ззаду, а таксама хуткай дапамогі. 

Асноўнымі машынамі картэжу былі Volkswagen Multivan, Ford Tourneo Custom і Toyota Land Cruiser 300.

Volkswagen Multivan ужо шмат гадоў выкарыстоўваюць еўрапейскія дэлегацыі, службы аховы і дзяржаўныя структуры. Машына мае вялікі салон, высокі ўзровень камфорту і добрую манеўранасць. Унутры такія аўтамабілі часта адаптуюць пад патрэбы дэлегацый: усталёўваюць дадатковую сувязь або спецыяльнае абсталяванне.

Такія мінівэны рэгулярна можна пабачыць падчас самітаў NATO, сустрэч ЕС і міжнародных перамоў.

Побач у картэжы ішоў Ford Tourneo Custom. Гэтыя мінівэны апошнія гады актыўна выкарыстоўваюць украінскія дзяржаўныя структуры і міжнародныя дэлегацыі. Новыя мадэлі маюць камеры кругавога агляду, сістэмы кантролю паласы руху і электронныя асістэнты кіроўцы. Для картэжаў гэта важна: машыны павінны рухацца дакладна і сінхронна нават у шчыльным гарадскім руху.

Браняваны чорны Land Cruiser 300 — цэнтральная машына картэжу. Менавіта ў такім ехала Святлана Ціханоўская падчас перамяшчэння па Кіеве.

Гэта адзін з самых папулярных аўтамабіляў для дзяржаўнай аховы. Land Cruiser 300 выкарыстоўваюць сілавыя структуры, службы бяспекі і VIP-картэжы ў розных краінах — ад Блізкага Усходу да Еўропы.

Галоўная прычына — надзейнасць. Гэты пазадарожнік разлічаны на складаныя ўмовы, дрэнныя дарогі і працяглую працу. Land Cruiser часта выкарыстоўваюць у краінах з павышанымі рызыкамі бяспекі, яны абараняюць ад стралковай зброі і выбухаў. 

Каментары16

  • Хто-та ўрот
    27.05.2026
    "Найбліжэйшым часам зборную Беларусі па хакеі могуць дапусціць на міжнародныя спаборніцтвы".

    Дык ад каго яна хаваецца, калі ў хітразачоса ўсё проста элегантна складваецца?
  • fdjn
    27.05.2026
    а вот великого национального Лидера в Киеве так не принимали. Может потому что он против санкций? или может не по рангу? кто знает?
  • Прынясіце ёй вадзічкі
    27.05.2026
    Яна стамілася. Час адпачываць.

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць