БЕЛ Ł РУС

У Магілёве настаўніцу будуць судзіць за здарэнне на ўроку

27.05.2026 / 19:11

Nashaniva.com

Паводле матэрыялаў пракуратуры Магілёўскай вобласці, у снежні 2025 года падчас заняткаў настаўніца фізкультуры адной з магілёўскіх школ ненадоўга пакінула спартыўную залу і пакінула дзяцей без належнага нагляду. Яна даручыла сачыць за малодшымі вучнямі двум старшакласнікам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: europegym.ru

Дурэючы, старэйшыя школьнікі пачалі падкідаць другакласнікаў і кідаць іх на спартыўныя маты. У выніку адзін з малодшых вучняў упаў і атрымаў закрыты кампрэсійны пералом пазванкоў груднога аддзела, што кваліфікуецца як менш цяжкая траўма.

Следства лічыць, што настаўніца неналежна выканала абавязкі па гарантаванні бяспекі дзяцей. Ёй інкрымінуецца ч. 1 арт. 165 Крымінальнага кодэкса па невыкананні службовых абавязкаў, што прывяло да шкоды здароўю непаўналетняга.

Справу накіравалі ў суд. Настаўніцы абраная мера стрымання — падпіска аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

У Беларусі плануюць пастрожыць патрабаванні да рэпетытараў

Настаўніцу-дэфектолага з-пад Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Упаў на вачах першакласнікаў — новыя падрабязнасці падзення мотадэльтаплана

«Плача і баіцца спаць па начах». Маці першакласніцы абурылася, што дзецям у 6 гадоў расказвалі, як у Хатыні спальвалі людзей

Каментары да артыкула