Грамадства22

У Беларусі плануюць пастрожыць патрабаванні да рэпетытараў

У краіне маюць намер змяніць правілы працы для рэпетытараў, якія займаюцца навучаннем дзяцей. Каб аказваць паслугі ў гэтай сферы, неабходна будзе трапіць у спецыяльны рэестр.

Мінадукацыі ўжо падрыхтавала праект пастановы, які прадугледжвае стварэнне такой базы. Дакумент вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша Myfin.

Што плануюць змяніць

Новыя правілы збіраюцца ўвесці не для ўсіх рэпетытараў, а менавіта для фізічных асоб, якія вядуць самастойную прафесійную дзейнасць па навучанні дзяцей.

Каб афіцыйна займацца такой працай, выкладчыкам трэба будзе зарэгістравацца ў спецыяльным рэестры.

Фармаваць і весці базу будзе Дэпартамент кантролю якасці адукацыі.

Пры гэтым яе плануюць зрабіць максімальна празрыстай: звесткі з рэестра будуць размяшчацца ў адкрытым доступе на сайце Міністэрства адукацыі.

У праекце асобна прапісалі катэгорыі людзей, якія не змогуць трапіць у рэестр рэпетытараў.

Па-першае, гэта асобы, у дачыненні да якіх уступіў у сілу абвінаваўчы прысуд за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Пры гэтым абмежаванне будзе дзейнічаць нават пасля зняцця або пагашэння судзімасці.

Па-другое, у базу не ўключаць спецыялістаў без профільнай адукацыі, якія аказваюць паслугі настаўніка-дэфектолага, лагапеда, тыфлапедагога, сурдапедагога або алігафрэнапедагога.

Калі пачнуць дзейнічаць новыя правілы

Перад прыняццем дакумента ўлады вырашылі правесці грамадскае абмеркаванне праекта. Свае заўвагі і прапановы можна пакінуць на спецыяльнай тэме на Прававым форуме Belarusian Legal Forum з 22 мая па 1 чэрвеня.

Калі пастанову прымуць, новыя правілы пачнуць дзейнічаць праз тры месяцы пасля афіцыйнай публікацыі дакумента.

Каментары2

  • .
    22.05.2026
    А вось тут у загаловак не трапіла галоўнае: "... не змогуць трапіць у рэестр рэпетытараў ... асобы, у дачыненні да якіх уступіў у сілу абвінаваўчы прысуд за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці."

    Яшчэ адзін крок, каб "абараніць" дзяцей, людзей ад уплыву "няправільных" ідэй, па-за межамі дзяржаўнага кантролю. Да таго ўрэгулявалі экскурсаводаў.

    Па-другое, гэта і чарговая подласць-помста асуджаным. Калі цябе выкінулі з сістэмы, ты не маеш нават такога варыянту падпрацоўцы па прафесіі.
  • завод
    22.05.2026
    Чакайма новую хвалю эміграцыі

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць