З-за шквалістага ветру без электрычнасці заставаліся больш за паўтысячы населеных пунктаў
Моцная непагадзь 27 мая стала прычынай масавых збояў у электразабеспячэнні ў Беларусі. Паводле інфармацыі «Белэнерга», праблемы зафіксаваныя больш чым у 500 населеных пунктах.
Скрыншот з відэа
Асноўная прычына — моцны вецер і падзенне дрэў на лініі электраперадачы, што прывяло да абрываў правадоў.
Найбольш складаная сітуацыя склалася ў Віцебскай і Мінскай абласцях. Для ліквідацыі наступстваў задзейнічаныя аварыйныя брыгады і спецтэхніка, а таксама пры неабходнасці дадатковыя рэсурсы. Па даных на 20:00 аднаўленчыя работы працягваюцца ў 259 населеных пунктах.
Усяго ў аднаўленчых работах працуюць дзясяткі брыгад. У «Белэнерга» створаны аператыўны штаб, які каардынуе работы і кантралюе сітуацыю.
Энергетыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме і імкнуцца як мага хутчэй аднавіць электразабеспячэнне ва ўсіх пацярпелых населеных пунктах.
Чытайце таксама:
У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі
У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў
Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух