БЕЛ Ł РУС

Лаўрэатам прэміі імя Арсенневай стаў Ігар Кулікоў

27.05.2026 / 22:33

Nashaniva.com

У Варшаве назвалі імя лаўрэата паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай 2026 года. Ім стаў Ігар Кулікоў з кнігай вершаў і перакладаў з санскрыту і англійскай «Нетутэйшая далечыня», якая выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч» у 2025 годзе, паведаміў Беларускі ПЭН.

Калаж: Bellit.info

Узнагароду Ігар Кулікоў атрымаў «за метафізічную адвагу ў працы з мовай і стварэнні апрычонага мастацкага свету». Журы адзначыла працу аўтара ў стварэнні свайго моўнага экзістэнцыйна-паэтычнага космасу.

Сёлета ў кароткім спісе намінантаў прэміі былі тры кнігі. Апрача кнігі-пераможцы, яго складалі зборнікі «Хроніка адмаўлення пустаты» Іллі Кульбіцкага (выдавецтва Skaryna Press, 2025) і «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007—2025» Макса Шчура (выдавецтва SayBeat, 2025).

Прэмія імя Наталлі Арсенневай — літаратурная ўзнагарода, якая прысуджаецца за найлепшую беларускую паэтычную кнігу. Яна была заснаваная ў 2016 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына». З 2021 года арганізацыяй гэтай падзеі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Пераможцы прэміі імя Натальлі Арсенневай мінулых гадоў:

Чытайце таксама:

Прысуджана Міжнародная Букераўская прэмія за 2026 год

Абвешчаны пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча за 2024 год

Сталі вядомыя пераможцы Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Каментары да артыкула