Літаратура

Сталі вядомыя пераможцы Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Сябры журы двух сезонаў Прэміі імя Карласа Шэрмана абралі пераможцаў у трох намінацыях: «Пераклад прозы», «Пераклад паэзіі», «Пераклад дзіцячай літаратуры». Цырымонія ўручэння адбылася 22 лістапада ў Варшаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova, паведамляе Беларускі ПЭН.

Сталі вядомыя пераможцы Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Сёлета намінанты і сябры журы маглі скарыстацца шыфраваннем, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі. 

У журы прэміі 2023 года увайшлі:

  • філолаг-славіст, перакладчык, рэдактар Сяргей Сматрычэнка;
  • перакладчыца, рэдактарка, кніжная блогерка Наста Карнацкая;
  • паэтка, перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы Ганна Шакель;
  • літаратар, журналіст, рэдактар Сяргей Дубавец.

Cябры журы прэміі 2024 года пажадалі застацца непублічнымі.

Пераможцы прэміі Шэрмана 2023

Пераклад прозы

Алена Пятровіч — Станіслаў Ігнацы Віткевіч. «Ненасытнасць». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. Пераклад з польскай.

Пераклад паэзіі

Андрэй Хадановіч — Сяргій Жадан. «Іншае імя любові» (выдавецтва hochroth Minsk) і «Месапатамія» (выдавецтва «Янушкевіч»), 2023. Пераклад з украінскай.

Пераклад дзіцячай кнігі

Сярж Мядзведзеў — Фрэнк Баўм. «Чараўнік Краіны Оз». Выдавецтва «Тэхналогія», 2023. Пераклад з англійскай.

Пераможцы прэміі Шэрмана 2024

Пераклад прозы

Сяргей Шупа — Юргіс Кунчынас. «Туўла». Выдавецтва «Вясна», 2024. Пераклад з літоўскай.

Пераклад паэзіі

Лявон Баршчэўскі — Гамер. «Іліяда». Выдавецтва «Полацкія лабірынты», 2024. Пераклад са старажытнагрэцкай.

Пераклад дзіцячай кнігі

Васіліна Кац — Эля Рыхтэр. «Анат у Ханаане». Выдавецтва «Пралеска», 2024. Пераклад з іўрыту (зашыфраваны ўдзел).

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.

Каментары

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць