Для беларускіх школьнікаў увядуць факультатыў па штучным інтэлекце
У Беларусі з’явіцца новы факультатыў для школьнікаў — «Прыкладныя тэхналогіі штучнага інтэлекту». Міністэрства адукацыі зацвердзіла праграму для вучняў 8—11 класаў. Яна пачне дзейнічаць у рамках факультатыўных заняткаў у 2026/2027 навучальным годзе.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Падчас заняткаў на факультатыве школьнікі маюць пазнаёміцца з асновамі працы сучасных сістэм штучнага інтэлекту і генератыўных мадэляў. Іх навучаць правільна фармуляваць запыты для тэкставых і графічных нейрасетак, а таксама выкарыстоўваць ШІ для аналізу даных, стварэння кантэнту і апрацоўкі інфармацыі.
Асобная ўвага будзе нададзена таму, як прымяняць ШІ як дапаможны інструмент у навучанні — напрыклад, як персанальнага «настаўніка» па розных школьных прадметах.
Таксама ў праграму ўключаныя пытанні этыкі і бяспекі: школьнікам растлумачаць, як адказна і правільна карыстацца тэхналогіямі штучнага інтэлекту.
Чытайце таксама:
Падчас ЦЭ з аўдыторыі выдалілі 9 чалавек
У Беларусі плануюць пастрожыць патрабаванні да рэпетытараў
Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах
Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?