БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў аб поўнай і безумоўнай падтрымцы Пашыняна на парламенцкіх выбарах

28.05.2026 / 07:18

Nashaniva.com

«Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, мой вялікі сябар і лідар, робіць сваю краіну моцнай, багатай і вельмі бяспечнай», — напісаў ён.

Фота: Alex Brandon-Pool / Getty Images

Дональд Трамп заявіў пра поўную і безумоўную падтрымку прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна на будучых парламенцкіх выбарах. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы Truth Social.

«Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, мой вялікі сябар і лідар, робіць сваю краіну моцнай, багатай і вельмі бяспечнай! Нікол цалкам падзяляе мой погляд на мір і росквіт Арменіі і ўсяго Закаўказзя», — заявіў амерыканскі лідар.

Трамп адзначыў, што напярэдадні дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа наведаў Арменію і прасунуў некалькі «важных здзелак для абедзвюх краін».

Ён таксама ўказаў, што неўзабаве ЗША і Арменія пачнуць рух па «маршруце Трампа», які «пераўтворыць рэгіён і дапаможа амерыканскім энергетычным кампаніям атрымаць доступ да рэгіянальных рэсурсаў».

Парламенцкія выбары ў Арменіі пройдуць 7 чэрвеня.

Чытайце таксама:

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна

Пашынян адмовіўся прысутнічаць на парадзе ў Маскве

Пашынян не паездзе на найбліжэйшы саміт ЕАЭС

Каментары да артыкула