БЕЛ Ł РУС

Бабуля пасварылася з унучкай, а тая адпомсціла, разграміўшы кватэру

28.05.2026 / 16:47

Nashaniva.com

У Мінску бабуля звярнулася ў міліцыю пасля таго, як у яе кватэры быў учынены пагром. Высветлілася, што пенсіянерка бясплатна пусціла жыць туды сваю ўнучку. Аднак з часам адносіны паміж імі пагоршыліся, і гаспадыня папрасіла дзяўчыну з’ехаць. Рэакцыя была нечаканая, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

У адказ унучка вырашыла адпомсціць. Разам са знаёмымі яна наўмысна пашкодзіла маёмасць у кватэры: мэблю, вокны і дзверы, сцены, нацяжную столь, сантэхніку і бытавую тэхніку.

Паводле ацэнкі экспертаў, нанесеная шкода склала больш за 17 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро

Хлопца з Мінска асудзілі за непавагу да Вечнага агню

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?

У Мінску навучэнец каледжа страляў з пнеўматыкі па вокнах

Каментары да артыкула