Здарэнні1717

У Мінску мужчына збіў іншаземку ў пераходзе метро

У жыхара Баранавічаў быў кепскі настрой, а яна не ведала рускай мовы. 

Інцыдэнт адбыўся ў падземным пераходзе станцыі метро «Інстытут культуры», дзе замежніца чакала сваю прыяцельку. Да яе падышоў нецвярозы мужчына і пачаў нешта пытацца. Дзяўчына адказала на французскай мове — ні рускай, ні беларускай яна не валодала, пішуць «Мінск-Навіны». 

Дзяўчына збіралася сысці, аднак у гэты момант атрымала ўдар у спіну. Пасля гэтага мужчына схапіў яе за руку і ўдарыў у жывот.

Аказалася, што нападнік — 46‑гадовы жыхар Баранавічаў, які працуе кіроўцам пагрузчыка. Яго затрымалі. У судзе мужчына патлумачыў свае дзеянні кепскім настроем: ён прыехаў у Мінск купіць аўтамабіль, але па дарозе згубіў мабільны тэлефон.

За хуліганства суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе аднаго месяца арышту. Акрамя таго, мужчыну прызначылі прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Каментары17

  • Абу
    26.05.2026
    А шо - культурнае месца - Інстытут Культуры. На Трактарным гасцінныя лукарусы і згвалціць бы маглі.
  • Адказаў на лукатрасянцы - атрымаў тумака
    26.05.2026
    Абу, там наогул неабходна ўвесцi кантроль, бо гэта хаб, праз якi такiя iстоты з цягнiкоў трапляюць на той самы трактарны i iнш. А далей вы самi ведаеце.
  • Всё верно
    26.05.2026
    Всё правильно. Приехал покупать автомобиль, но отправили на принудительное лечение от алкоголизма. Если бы иностранку не трогал, то поехал бы бухой на купленном автомобиле домой.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць