БЕЛ Ł РУС

У клубнічнай сталіцы Беларусі запрацаваў аптовы рынак. Што па цэнах?

28.05.2026 / 21:24

Nashaniva.com

Клубнічны сезон у Беларусі паступова набірае абароты. У Дварцы Лунінецкага раёна пачаў працу спецыялізаваны рынак, куды сталі прыязджаць першыя закупшчыкі. Актыўнасць пакуль невысокая — раніцай 28 мая на адгрузку прыбылі толькі некалькі машын, піша Lnc.by.

Фота: Lnc.by

Сітуацыя з цэнамі застаецца нестабільнай. Па словах удзельнікаў рынку, у апошнія дні кошт клубніц прыкметна вагаўся — ад 4—5 да 10—12 рублёў за кілаграм.

Прадаўцы адзначаюць, што такія «скачкі» выклікаюць занепакоенасць, бо вырошчванне ягады патрабуе значных затрат і працы, а продаж па нізкіх цэнах можа прывесці да страт.

Па словах вяскоўцаў і здатчыкаў, ураджай у цэлым чакаецца неблагім, аднак частка пасадак пацярпела з-за начных замаразкаў.

Сярод найбольш запатрабаваных сартоў вылучаюцца «Азія» і «Альба» — іх закупляюць больш ахвотна і па больш высокай цане.

Чытайце таксама:

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?

У крамы Мінска завезлі беларускія клубніцы — але цэны шалёныя

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму

Клубніцы па 10 рублёў, радыска за 5 і буякі па 115 рублёў. Што прапануе Камароўка ў канцы красавіка

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

Каментары да артыкула