БЕЛ Ł РУС

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні

29.05.2026 / 01:26

Nashaniva.com

Пра тое, што патрэбная сума для інтэнсіўнай рэабілітацыі пасля цяжкой аперацыі вядомага палітыка і грамадскага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча ўжо сабраная, паведаміла ў фэйсбуку ягоная жонка Іна Кулей.

Аляксандр Мілінкевіч. Фота: «Наша Ніва»

«Па маіх падліках сума збору дасягнутая. На сайце, дзе адбываецца збор, паказчык 82%, але ахвяраванні прыходзілі і на пададзеную спасылку PayPal, на нумар рахунку ў еўра і, па просьбах ахвярадаўцаў, прыватна праз blik. Пасля пералічэння агульнай сумы ў злотыя выйшла 100% патрэбнай сумы.

Нашая сям’я неверагодна ўдзячная кожнаму хто дапамог фінансава, хто ставіў спасылку ў сябе ў сацсетках, хто напісаў цёплыя словы падтрымкі. Шчыра дзякуем тым СМІ, якія пашырылі інфармацыю. Я абавязкова буду даваць апдэйты па тым, як вашая дапамога спрыяе вяртанню Аляксандра да здароўя», — напісала Іна Кулей.

Збор на польскай платформе zrzutka.pl, аднак, яшчэ працягваецца, ён будзе закрыты 31 траўня.

Чытайце таксама:

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Каментары да артыкула