БЕЛ Ł РУС

Штучны інтэлект не ваш супернік, а ваш памочнік. Давярайце інавацыям, вам проста давядзецца ўвесь час падвучвацца

13.07.2026 / 07:00

Баляслаў Ліманоўскі

Чжэ Чжу з Універсітэта Ваасы даследаваў працу 361 спецыяліста і сабраў цікавыя назіранні, пры якіх умовах укараненне ШІ-інструментаў дае найлепшы эфект.

Ілюстратыўная выява, згенераваная Gemini

У дысертацыі «Генератыўны штучны інтэлект у арганізацыях: стратэгічныя рашэнні і адаптацыя чалавека» (Універсітэт Ваасы, 2026 год) даследчык Чжэ Чжу (Zhe Zhu) паспрабаваў разабрацца, як менавіта нейрасеткі ўплываюць на псіхалогію і кар'еру супрацоўнікаў.

Дысертацыя будуецца на чатырох асобных, але ўзаемазвязаных даследаваннях, якія разам складаюць поўную карціну ўплыву ШІ як на бізнэс-працэсы, так і на саміх людзей.

Першыя тры даследаванні выявілі, што эфектыўнасць укаранення інструментаў штучнага інтэлекту залежыць не ад яго вылічальнай магутнасці, а ад якасці сацыяльна-тэхнічнага ўзаемадзеяння ўнутры кампаніі. Самі ж кампаніі на практыцы сутыкаюцца з шэрагам сур'ёзных перашкод пры працы з ШІ, такіх, як галюцынацыі алгарытмаў, незразумеласць рашэнняў ШІ і этычныя бар'еры.

Пры гэтым успрыманне ШІ як магчымасці для ўласнага росту стымулюе матывацыю супрацоўнікаў, а боязь ШІ моцна яе зніжае. Страх узнікае і ўзмацняецца не праз самі алгарытмы, а праз адчуванне неабароненасці ад звальнення.

У чацвёртым даследаванні акцэнт быў зроблены на прафесійным узроўні і доўгатэрміновым развіцці кар'еры. Вынікі апытання 361 спецыяліста, які працуе з-за мяжы, паказалі, што праца са штучным інтэлектам не дапамагае кар'ернаму росту і не робіць кар'еру ўстойлівай аўтаматычна.

Затое ўзаемадзеянне з нейрасеткамі значна павышае прафесійную адаптыўнасць. Вынікі даследавання паказваюць, што менавіта яна з'яўляецца галоўнай рысай, якая забяспечвае выжыванне і стабільнасць кар'еры ва ўмовах глабальнай нявызначанасці. А складаецца яна з чатырох фактараў:

Даследчык прыйшоў да высновы аб вырашальнай ролі адаптыўнасці праз выразную статыстычную анамалію: менш гнуткія работнікі, якія выкарыстоўвалі нейрасеткі, але пры гэтым заставаліся пасіўнымі і не планавалі сваё развіццё, не атрымлівалі ніякіх істотных кар'ерных бонусаў ад ШІ і заставаліся такімі ж уразлівымі да змен.

Галоўная выснова даследчыка ў тым, што будучыня працы — гэта не барацьба паміж чалавекам і машынай, а іх якаснае ўзаемадзеянне.

Кампаніі павінны дакладна тлумачыць супрацоўнікам, як цяпер будзе будавацца праца з нейрасеткамі, акрэсліваць зразумелыя межы і падтрымліваць супрацоўнікаў, каб яны не баяліся, што машына забярэ іх працу.

А для людзей гэта важны сігнал пра тое, што ў эпоху ШІ найбольшую каштоўнасць будуць мець гнуткасць, давер да інавацый і гатоўнасць пастаянна вучыцца новаму.

Чытайце таксама:

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе

Лукашэнка: Складанасць ШІ такая ж уяўная, як і кітайскай мовы

Для беларускіх школьнікаў увядуць факультатыў па штучным інтэлекце

Каментары да артыкула