Грамадства1414

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе

Навукоўцы кажуць, што ШІ навучыўся прыкідвацца чалавекам лепш за людзей. «Адрозніць бота ў сеціве ўжо немагчыма».

Ілюстрацыйная выява, згенераваная Gemini

Навукоўцы правялі строгую версію класічнага тэста Цьюрынга і прыйшлі да трывожных высноў. Сучасны штучны інтэлект не проста навучыўся выдаваць сябе за чалавека — ён робіць гэта настолькі пераканаўча, што жывыя людзі здаюцца ботамі. Расказваем, як машыне ўдаецца нас абхітрыць і чаму.

Уявіце, што вы перапісваецеся анлайн з двума незнаёмцамі: адзін з іх — рэальны чалавек, другі — робат. Ваша задача — параўнаць дзве размовы і зразумець, хто ёсць хто. Менавіта так выглядае класічны тэст Цьюрынга ў фармаце з трыма ўдзельнікамі, які даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта прапанавалі прайсці сучасным моўным мадэлям. Даследванне апублікаванае ў часопісе Psychological and Cognitive Sciences.

Вынік эксперымента цікавы. Калі штучнаму інтэлекту (мадэлі GPT-4.5) далі ўстаноўку паводзіць сябе як звычайны чалавек, то ўдзельнікі абіралі машыну ў 73% выпадкаў, у той час як сапраўднаму чалавеку, які сядзеў па той бок экрана, паверылі толькі 27%.

Галоўны сакрэт поспеху штучнага інтэлекту не ў фенаменальным розуме ці энцыклапедычных ведах, а ва ўдалым вобразе. Калі праграме давалі толькі базавую інструкцыю «быць чалавекам», яна часта правальвалася. ШІ пазнавалі ў 64% выпадкаў.

Але калі ёй прапісалі дэталёвую ролю маладога чалавека, крыху інтравертнага, які добра ведае інтэрнэт-культуру і ўжывае слэнг, вынікі перавярнуліся з ног на галаву. Высветлілася, што менавіта нефармальны стыль і ўражанне, што суразмоўца нечага не ведае ці ўхіляецца ад прамога адказу, робяць робата неадрозным ад нас.

Самае цікавае ў гэтым даследаванні тое, як менавіта людзі спрабавалі вывесці машыну на чыстую ваду. Амаль ніхто не задаваў складаных матэматычных задачак ці лагічных галаваломак, якія традыцыйна асацыююцца з праверкай робатаў, такія пытанні гучалі толькі ў 12% гульняў.

Замест гэтага людзі рабілі стаўку на «смол-ток»: распытвалі пра паўсядзённае жыццё, жартавалі і спрабавалі адчуць эмацыйную цеплыню. Суддзі прымалі рашэнне, абапіраючыся на стыль пісьма і ўласную інтуіцыю. Адзін з удзельнікаў так і патлумачыў свой выбар на карысць бота: маўляў, «у яго быў чалавечы вайб».

Калі даследчыкі вырашылі ўскладніць задачу і павялічылі час на размову ў тры разы, вынікі эксперыменту сталі яшчэ больш паказальнымі. Удзельнікам забаранілі завяршаць гульню датэрмінова, таму яны вымушаныя былі камунікаваць поўныя 15 хвілін, адправіўшы ў сярэднім па 22 паведамленні кожнаму суразмоўцу — гэта амаль у тры разы больш тэксту, чым падчас кароткага 5‑хвіліннага тэста.

Паколькі папярэдняя версія нейрасеткі састарэла і больш не падтрымлівалася распрацоўшчыкамі з OpenAI, у доўгім тэсце навукоўцы выкарысталі новую мадэль GPT-5, а таксама мадэль LLaMa-3.1-405B. Ім зноў далі інструкцыю адказваць у стылі маладога чалавека, і абедзве сістэмы паспяхова прайшлі тэст.

GPT-5 пераканаў суддзяў у тым, што ён жывы чалавек, у 59% выпадкаў. Мадэлі LLaMa паверылі крыху менш, але ўсё роўна вынік выдатны — 56% гульняў. Гэта значыць, што ў большасці выпадкаў машына зноў абышла рэальнага чалавека-ўдзельніка.

Даследчыкі скрупулёзна праверылі ўсе дэмаграфічныя даныя 205 удзельнікаў. Высветлілася, што здольнасць распазнаць штучны інтэлект ніяк не карэлюе з жыццёвым бэкграўндам. Ні ўзрост, ні пол, ні наяўнасць вышэйшай адукацыі, ні нават тое, ці лічыце вы сябе экспертам у галіне нейрасетак і як часта карыстаецеся чат-ботамі ў штодзённасці — нічога з гэтага не зрабіла людзей больш трапнымі ў сваіх рашэннях.

Адзінае, што людзі беспамылкова распазнавалі, дык гэта ELIZA — вельмі стары і прымітыўны алгарытм з 1960-х, які працуе па загадзя прапісаных правілах. Яго дадалі для кантролю эксперымента, і ў 15‑хвілінным тэсце людзі паспяхова вылічвалі гэтую праграму ў 83% выпадкаў.

Навукоўцы б'юць трывогу і ўводзяць тэрмін «падробленыя людзі» (counterfeit people). Гэтак жа, як фальшывыя грошы абясцэньваюць сапраўдную валюту, так і сімуляцыя чалавечых зносін можа паступова падарваць каштоўнасць рэальных кантактаў і знішчыць давер да любога чалавека ў інтэрнэце.

Сістэмы, здольныя настолькі дакладна імітаваць людзей, могуць быць ідэальнай зброяй для маніпуляцый, распаўсюджвання дэзінфармацыі і сацыяльнай інжынерыі, бо мы нават не будзем разумець, што намі кіруе алгарытм.

Мы прывыклі думаць, што чыстыя і хуткія разлікі ўласцівыя камп'ютарам, а эмпатыя, гумар, спантаннасць і неідэальнасць — гэта наша, чалавечая манаполія. Але цяпер машыны бліскуча імітуюць і гэта.

Напэўна, самая непрыемная і трывожная дэталь гэтага эксперыменту нават не ў тым, што робат здольны здаць вядомы тэст Цьюрынга. Галоўная праблема ў тым, што рэальны жывы чалавек, які проста быў сабой і імкнуўся здавацца натуральным, гэты тэст прайграў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • ШІ
    24.05.2026
    Пачынаем выходзіць у рэальны свет і будуем чалавечыя адносіны, наеліся ўжо анлайн камунікацыяй.
  • deck
    24.05.2026
    Тут, дык то боты, але ня гэткія
  • Пачакай
    24.05.2026
    ШІ, гадоў праз 20 падцягнуцца робаты-андроіды, што тады будзем рабіць? Калі і іх ад сапраўднага чалавека не адрозніш?

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося35

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося35

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць