БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі

29.05.2026 / 07:20

Nashaniva.com

Самая гучная сенсацыя — зборная Нарвегіі.

Фота: RvS.Media / Monika Majer / Getty Images

Нарвежцы ў 1/4 фіналу выйгралі ў Латвіі 2:0 і выйшлі ў 1/2 фіналу.

На шляху па плэй-оф нарвежцы далі бой Канадзе, саступіўшы толькі ў авертайме (5:6), выйгралі ў Швецыі (3:2), Чэхіі (4:1) і Даніі (4:3) і занялі другое месца ў групе.

У паўфінале ў суботу яны сустрэнуцца са зборнай Швейцарыі, якая ўчора перамагла ў 1/4 фіналу Швецыю 3:1 (пачатак гульні 16:20).

Самае высокае дасягненне нарвежцаў на чэмпіянатах свету — 4‑е месца ў 1951 годзе, але тады сем зборных гулялі ў адно кола. А ў ХХІ стагоддзі — 6‑е месца ў 2011 годзе. На чэмпіянатах свету ў ХХ стагодддзі нарвежцы далей стадыі 1/4 фіналу не праходзілі.

У другім паўфінале згуляюць Канада і Фінляндыя (21:00).

Канада ўчора перамагла ЗША 4:0, а Фінляндыя — Чэхію — 4:1.

Чытайце таксама:

Хакейную зборную Беларусі пакуль не вярнулі на міжнародныя спаборніцтвы

Жаночая моладзевая і нацыянальная хакейныя зборныя дэбютуюць на чэмпіянаце свету

Каментары да артыкула