БЕЛ Ł РУС

У Вільні, Беластоку і Варшаве пройдуць прэзентацыі выдання па гісторыі Гародні

30.05.2026 / 21:56

Nashaniva.com

7 чэрвеня ў Вільні, 8 чэрвеня ў Беластоку і 9 чэрвеня ў Варшаве пройдуць прэзентацыі беларускага перакладу кнігі «Гісторыя Гародні (1919—1991). Нацыяналізацыя, вынішчэнне i саветызацыя сярэднеэўрапейскага места» з удзелам яе аўтара Фелікса Акермана.

Фелікс Акерман — нямецкі гісторык і публіцыст, прафесар, загадчык кафедры публічнай гісторыі ўніверсітэта ў Хагене (Fernuniversität in Hagen). 

Гэтая кніга — спроба напісаць гісторыю Гародні ХХ стагоддзя з гледзішча культурнай антрапалогіі. Яе базай паслужылі вусныя аповеды гарадзенцаў, архіўныя пошукі, а таксама ранейшая гістарыяграфія, да якой аўтар ставіцца падкрэслена крытычна. Адказ на пытанне, як узнікла беларуская Гародня, даецца з улікам мясцовай гісторыі фармавання трох нацыянальных праектаў — польскага, савецкага і ўласна беларускага — на сутыку трох краін — Беларусі, Польшчы і Літвы.

У кнізе апублікаваныя дзясяткі дакументаў і фатаздымкаў, частка з іх — упершыню.

Каб падрыхтаваць гэтую кнігу, аўтар правёў гутаркі з дзясяткамі мясцовых ураджэнцаў. Сярод іх Анджэй Пачобут, прафесар Алесь Смалянчук, Аляксандр Мілінкевіч, краязнаўца Аляксандр Госцеў. Суразмоўцамі аўтара былі ксяндзы, ананімныя настаўніцы беларускамоўных і польскамоўных школ, выкладчыкі Гарадзенскага ўніверсітэта. Але ў кнізе прадстаўлены не толькі галасы тых, хто жыў у Гародні на момант напісання кнігі, але і тых, хто выехаў з яе ў рамках т.зв. рэпатрыяцыі. Для гэтага аўтар у Ізраілі сустракаўся з гарадзенскімі яўрэямі, а ў Польшчы — з гарадзенскімі палякамі, якія выехалі пасля вайны. Ён таксама працаваў з гарадзенскімі архівамі, у тым ліку тымі, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, з рознамоўнай перыёдыкай, выкарыстоўваў малавядомыя крыніцы з нямецкіх архіваў аб Гародні падчас акупацыі.

Гэтая кніга пра:

Час і месцы правядзення прэзентацый: 

Вільня, 7 чэрвеня (нядзеля), 16:00 — 17:30.

Адрас: Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.

Беласток: 8 чэрвеня (панядзелак), 19:00 — 20:30.

Адрас: Sienkiewicza 82, Fundacja ‘Okno na Wschód.

Варшава: 9 чэрвеня (аўторак), 20:00 — 21:30.

Адрас: Centrum Białoruskiej Solidarności, Oleandrów 6, Warszawa.

Чытайце таксама:

Заўтра на кніжным кірмашы ў Варшаве будуць сустрэчы з Фядутам і Бабарыкам

Ціханоўская наведала беларускі стэнд на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

Праграма беларускага стэнда на кніжным кірмашы ў Варшаве

Каментары да артыкула