Культура11

Праграма беларускага стэнда на кніжным кірмашы ў Варшаве

28—31 траўня ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд «Salon Wolna Białoruś» (11/D5), дзе можна будзе набыць беларускія кнігі і выданні, звязаныя з Беларуссю.

Інстытут беларускай кнігі падзяліўся праграмай стэнда, піша bellit.info.

28 траўня, чацвер

12.00 Старт продажаў: «Успаміны Францішка Міцкевіча» (RozUM)

13.00 «БНР 1918-1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці», Дарота Міхалюк (Kamunikat)

14.00 Прэзентацыя з нагоды 70-г. кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта: «Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі: «Пагоня», «Сакавік», «Наперад!»»; «Гутаркі з паэтамі на пачатак 21 ст»; «Беларуская літаратура пасля 1986 г. Новы погляд»; «Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі», Андрэй Масквін

15.00 Прэзентацыя: «Лірыка», Наста Кудасава(Kamunikat)

16.00 Прэзентацыя: «Zabawa w Oswalda, Quest», Аляксандр Лукашук (Kamunikat)

29 траўня, пятніца

10.00 Старт продажаў: «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах», Сабіна Брыло (Sviedki)

11.00 Старт продажаў: «Linea Laretalis», Яня Гульцяева (Surma)

12.00 Старт продажаў, аўтограф-сесія: «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім», Аляксандр Фядута (Połackija Łabirynty)

12.00 Старт продажаў: «Там, дзе мяне няма», Галіна Войцік (Skaryna Press)

13.00 Аўтограф-сесія: перакладчык Міхал Карневіч (RozUM)

14.00 Прэзентацыя: «Беларускі снайпер», Лешак Шарэпка (Kamunikat)

15.00 Аўтограф-сесія: Алесь Бяляцкі (Połackija Łabirynty)

16.00 Прэзентацыя: «Święte źródło», Уладзімір Някляеў(Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku)

30 траўня, субота

10.00 Старт продажаў: «Атлант расправіў плечы», Айн Рэнд (Januškevič Publishing)

11.00 Старт продажаў: «Раз’юшанасьць і Любоў», Макс Шчур (RozUM)

12.00 Прэзентацыя: «Горад N.», Ігар Кулікоў (Januškevič)

12.00 Старт продажаў: «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945—1947», Ларыса Геніюш (Skaryna Press)

13.00 Прэзентацыя: «Іншыя Багі», Гаўард Філіпс Лаўкрафт (Gutenberg Publisher)

14.00 Аўтограф-сесія: Алена Пятровіч, аўтарка кнігі «Сіні дом» (Mianie Niama)

15.00 Прэзентацыя: сшытак заданняў «Першыя крокі па-беларуску», Ганна Плашчынская (Gutenberg)

16.00 Аўтограф-сесія: Антон Бяляеў, аўтар кнігі «Як я правёў гэтае лета» (RozUM)

31 траўня, нядзеля

13.00 Прэзентацыя: «Норадрэналін», Яўген Анашкін(Gutenberg)

14.00 Аўтограф-сесія: Віктар Бабарыка (Sviedki)

15.00 Прэзентацыя: «Імёны Свабоды. Частка 1», Уладзімір Арлоў

16.00 Прэзентацыя: «Вячэра з чужым каханкам», Валянціна Аксак (Kamunikat)

Арганізатары звяртаюць увагу, што сёлета Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш, які традыцыйна праводзіўся ў «Палацы навукі і культуры» мяняе лакацыю: стэнд «Вольная Беларусь» (11/D5) будзе працаваць на стадыёне PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1, 03‑901 Warszawa).

За поўнай праграмай кірмаша можна сачыць на афіцыйным сайце.

Каментары1

  • 1920
    21.05.2026
    Якая іронія, што латэнтна прарасейскі палітык Бабарыка ў антырасейскай Польшчы ідзе на беларускі кніжны стэнд.

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Мінчанка сцвярджае, што выхавацелька дзіцячага садка збіла яе сына4

Паэтка Наста Кудасава: Калі б засталася ў Беларусі, я б таксама маўчала3

«Хуліганства з выкарыстаннем зброі». Новы інцыдэнт з беларусам-добраахвотнікам ва Украіне

Ва Уроцлаве пасажыр ударыў бутэлькай па галаве 66‑гадовага таксіста з Беларусі за «ўсходні акцэнт»21

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць