Культура55

Ціханоўская наведала беларускі стэнд на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

Сёння стэнд 11/5D Беларускіх незалежных выдавецтваў «Вольная Беларусь» на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве наведала Святлана Ціханоўская, якой мы падарылі кнігу Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці», — напісаў на сваёй фэйсбук-старонцы кіраўнік праекта і выдавецтва «Камунікат» Яраслаў Іванюк.

Фота з фэйсбука Яраслава Іванюка

«Гэта вельмі важна ў тым кантэксце, што са свайго візіту ў Кіеў лідарка беларускіх дэмакратычных сіл прывезла шэраг дакументаў датычных адносін Беларукай Народнай Рэспублікі і Украінскай Народнай Рэспублікі. Кніга прафесара Дароты Міхалюк напрыканцы 2025 года па ініцыятыве пракуратуры Горацкага раёна трапіла ў спіс кніг забароненых у Беларусі. Тымчасам — гэта адна з найважнейшых сучасных прац пра нараджэнне беларускай дзяржаўнасці. Гэта даследаванне, якое змяніла падыход гісторыкаў да разумення БНР і зламала стэрэатып, што беларускую дзяржаўнасць нібыта «стварылі бальшавікі», — напісаў Яраслаў Іванюк.

На беларускім стэндзе постар арыштаванага ў Менску калегі і выдаўца Змітра Коласа

Кніжны кірмаш сёлета праходзіць на стадыёне Нарадовым (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1, 03‑901 Warszawa) і будзе доўжыцца яшчэ два дні.

Вось якія яшчэ мерапрыемствы на Беларускім стэндзе чакаюцца сёння і заўтра:

14.00 Аўтограф-сесія: Алена Пятровіч, аўтарка кнігі «Сіні дом» (Mianie Niama)

15.00 Прэзентацыя: сшытак заданняў «Першыя крокі па-беларуску», Ганна Плашчынская (Gutenberg)

16.00 Аўтограф-сесія: Антон Бяляеў, аўтар кнігі «Як я правёў гэтае лета» (RozUM)

Нядзеля

12.00 «Літаратуразнаўца ў турме». Сустрэча з Аляксандрам Фядутам

13:00 «Насуперак турме». Сустрэча вакол кнігі «Справа Віктара Бабарыкі»

13.00 Прэзентацыя: «Норадрэналін», Яўген Анашкін (Gutenberg)

14.00 Аўтограф-сесія: Віктар Бабарыка (Sviedki)

15.00 Прэзентацыя: «Імёны Свабоды. Частка 1», Уладзімір Арлоў

16.00 Прэзентацыя: «Вячэра з чужым каханкам», Валянціна Аксак (Kamunikat).

Каментары5

  • Axel Justas
    30.05.2026
    імя, да чаго ваш каментар? Так, паскудна, але што мусі зрабіць сп. Святлана? А Трамп патлусцеў на 6 кг, таксама яна вінаватая, ці не так?
  • Жора
    30.05.2026
    Axel Justas, што павінна зрабіць? Гэта не мы мусім лідару падказваць. А што _яна_ прапаноўвае рабіць, акрамя чакання ў замежжы невядома чаго?
  • Маё імя
    30.05.2026
    імя, што ты зрабіў, каб гэтага не адбылося?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць