БЕЛ Ł РУС

Пытанне аб допуску беларускай хакейнай зборнай на міжнародную арэну будзе разгледжана ў верасні

1.06.2026 / 07:43

Nashaniva.com

«Зборныя Расіі і Беларусі? Яны вернуцца ў нейкі момант. Яны патрэбныя нашай хакейнай сям’і», — сказаў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею.

Зборная Беларусі па хакеі. Фота: ФХБ

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Люк Тардыф заявіў, што ў верасні кангрэс IIHF абмяркуе допуск зборных Расіі і Беларусі да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах, піша «Беларускі хакей».

«Зборныя Расіі і Беларусі? Яны вернуцца ў нейкі момант. Яны патрэбныя нашай хакейнай сям’і, але мы не хочам спяшацца, хочам абараніць нашы спаборніцтвы і гарантаваць бяспеку для ўсіх. Ёсць таксама бюракратычныя праблемы, акрамя таго, гэта залежыць ад геапалітычных падзей. Мы захоўваем спакой і чакаем, цяжка прадказаць тэрміны. У верасні ў нас будзе важны кангрэс, і мы гэта абмяркуем», — сказаў ён.

Раней дысцыплінарны савет IIHF адменіў рашэнне савета федэрацыі аб нядопуску зборных да міжнародных турніраў сезона 2026/27, якія былі адхіленыя пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну.

На мінулым тыдні стала вядома, што юнацкая зборная Беларусі сыграе на ЧС-2027, які пройдзе ў ЗША з 22 красавіка па 2 мая. Таксама да міжнародных спаборніцтваў былі дапушчаны жаночыя нацыянальная і юніёрская зборныя.

Чытайце таксама:

Фінляндыя ў пяты раз выйграла чэмпіянат свету па хакеі

Латвія будзе байкатаваць матч з Беларуссю на юнацкім чэмпіянаце свету па хакеі

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа

Каментары да артыкула