Спорт88

Латвія будзе байкатаваць матч з Беларуссю на юнацкім чэмпіянаце свету па хакеі

Юніёрская зборная Латвіі па хакеі не будзе гуляць супраць нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету 2027 года ў ЗША, піша «Беларускі хакей».

Зборная Беларусі па хакеі ўзростам да 18 гадоў, фота ФХБ

— Латвійская хакейная федэрацыя плануе ўдзел у турніры, але не плануе праводзіць матчы супраць зборнай Беларусі, — сказаў генеральнаы сакратар ЛХФ Робертс Плявейс.

У Латвіі і Літве на заканадаўчым узроўні дзейнічае забарона на правядзенне матчаў з Расіяй і Беларуссю ў камандных відах спорту.

Раней Міжнародная федэрацыя хакею вярнула зборную Беларусі U-18 (узрост гульцоў да 18 гадоў) у лік удзельнікаў чэмпіянату свету.

На чэмпіянаце свету 2027 года ў Дулуце (штат Мінесота) Латвія і Беларусь згуляюць у розных групах. Аднак яны могуць сустрэцца ў плэй-оф або ў матчы за захаванне месца ў топ-дывізіёне.

Учора Літва адмовілася ад удзелу ў жаночым юніёрскім чэмпіянаце свету ў 2027 годзе ў трэцім дывізіёне ў сувязі з дэбютам зборнай Беларусі.

Нагадаем, што беларускія хакеісты знаходзіліся ў хакейным бане разам з расійскім хакеем з пачаткам поўнамаштабнай вайны супраць Украіны з лютага 2022 года. Напрыклад, «дарослыя» хакеісты прапусцілі пяць чэмпіянатаў свету, а таксама кваліфікацыю на Алімпіяду-2026. У чацвер Міжнародная федэрацыя хакея дапусціла да міжнародных спаборнцтваў жаночы хакей і юніёрскі. Нацыянальная і моладзевыя мужчынскія зборныя пакуль па-за спаборніцтвамі.

Каментары8

  • Воўна
    30.05.2026
    Страны Балтый -гэтатгонпр Еўропы. Спартоўцы вусатага шызоіда няхай з ім і гуляюць.
  • Indrid Cold
    30.05.2026
    Лукашэнкаўскай камандзе трэба гуляць з дыравай шайбай.
  • G
    30.05.2026
    Лепш было б 10:0 накідаць.

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч32

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва41

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч32

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць