БЕЛ Ł РУС

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах

4.06.2026 / 13:01

Nashaniva.com

Следчы камітэт паведамляе, што апроч Барысава, устаноўлены 13 пацярпелых з розных населеных пунктаў Мінскай вобласці.

СК завёў крымінальную справу па факце атручэння непаўналетніх у Барысаве.

Праведзены агляды, дапытаны пацярпелыя, іх бацькі і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі. Канфіскаваны і вывучаны дакументы аб закупках, умовах захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў. Прызначаны экспертныя даследаванні.

Як паведамлялася, вечарам 2 чэрвеня і раніцай 3 чэрвеня ў Барысаўскую раённую бальніцу паступілі 30 дашкольнікаў са скаргамі на шматразовыя ваніты, гэта былі выхаванцы 11 садкоў.

Былі шпіталізаваныя 27 дзяцей з папярэднім дыягназам «востры гастраэнтэрыт». Стан на момант паступлення ацэньваўся як сярэдняй цяжкасці. У трох выпадках бацькі аформілі пісьмовую адмову ад шпіталізацыі, і дзеці сталі праходзіць лячэнне дома.

Вечарам у сераду восем дзяцей былі выпісаныя, сёння выпісаныя астатнія, у бальніцы застаўся адзін пацыент.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула