БЕЛ Ł РУС

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»

4.06.2026 / 23:29

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў падтрымку ідэі асабістай сустрэчы кіраўнікоў Украіны і Расіі Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна, якую сёння выказаў у сваім адкрытым лісце да Пуціна Зяленскі.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Адказваючы на пытанні журналістаў у Белым доме, Дональд Трамп адзначыў:

«Ну, я не ведаю. Я рады, што яны, магчыма, гавораць пра сустрэчу. Я думаю, што мы мелі да гэтага шмат агульнага. Я дакладна ведаю, што вы робіце. Але я думаю, што было б выдатна, каб яны сустрэліся. Ім трэба вырашыць гэту справу».

Пры гэтым, на ягоную думку, Пуцін і Зяленскі абодва «вельмі добрыя людзі».

Трамп заявіў, што хоча, каб абедзве краіны пайшлі на пэўныя саступкі, і выказаў перакананне, што яны так і зробяць. Пры гэтым, як ён сцвярджае, без тэхнікі, якую дае Украіне ЗША, яна не пратрымалася б і двух дзён.

Чытайце таксама:

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну

Каментары да артыкула